У Дзень Канстытуцыі 22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна атрымалі свой першы пашпарт

Актуальное

IMG_1210У Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка 22 маладыя жыхары Шаркаўшчынскага раёна атрымалі свой першы ў жыцці галоўны дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па ўсёй краіне прайшла акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!” Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2. Яно стала адметным і памятным для юнакоў і дзяўчат.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец павіншаваў маладых людзей са святам. У прыватнасці ён сказаў, што гэта падзея вельмі знакавая і важная для тых, хто сёння атрымлівае пашпарт. Быць грамадзянінам нашай краіны ганарова і, разам з тым, адказна. Юнакам і дзяўчатам ён пажадаў годна несці праз усё жыццё пачуццё любові да Айчыны, да роднай зямлі, сваімі справамі і карыснымі ўчынкамі пацвярджаць ганаровае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Пасля Уладзімір Серафімавіч разам са старшым інспектарам групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Таццянай Гардзееўнай Марозавай уручылі шаркаўчанам, якія дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту пашпарты.
Ад імя тых, хто ў Дзень Канстытуцыі атрымаў галоўны ў жыцці дакумент, да прадстаўнікоў раённай улады і ўсіх прысутных звярнулася вучаніца сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Дар’я Маляўка. Дзяўчына запэўніла, што маладыя грамадзяне нашай незалежнай краіны будуць выдатна вучыцца і дастойна працаваць на карысць Радзімы, актыўна праяўляць сябе ў асабістым і грамадскім жыцці.
Напрыканцы памятнага мерапрыемства першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас павіншавала юнакоў і дзяўчат з адметнай падзеяй у іх жыцці, дала наказ маладым шаркаўчанам быць дастойнымі грамадзянамі і патрыётамі нашай краіны. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці СШ № 2 падрыхтавалі невялікую музычную праграму, у якой гучалі песні пра нашу любімую незалежную краіну — Рэспубліку Беларусь.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_1184 IMG_1187 IMG_1189 IMG_1190 IMG_1192 IMG_1193 IMG_1194 IMG_1195 IMG_1196 IMG_1197 IMG_1198 IMG_1200 IMG_1201 IMG_1202 IMG_1204 IMG_1205 IMG_1206 IMG_1207 IMG_1208 IMG_1209



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *