12 верасня ў Беларусі адзначалася 5-годдзе са дня ўтварэння Следчага камітэта Беларусі. У сувязі з прафесійным святам лепшыя супрацоўнікі аддзелаў Следчага камітэта Віцебскай вобласці былі удастоены ўзнагарод. У іх ліку і прадстаўнік нашага рэгіёну. За дасягненне высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці Граматай Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзнагароджаны маёр юстыцыі Уладзімір Міхайлавіч Фамянок, следчы следчага аддзялення Шаркаўшчынскага раённага аддзела Следчага камітэта.
У органах унутраных спраў Уладзімір Міхайлавіч працуе з 2002 года. У Шаркаўшчынскім РАУС працаваў у аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, потым перайшоў у аддзел дазнання. На працягу апошніх 5 гадоў з’яўляецца следчым Шаркаўшчынскага РАСК.
Віншуем з заслужанай узнагародай!
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
