Пасяўная ў КУВСП імя Маркава

Сельское хозяйство

механізатару Дзімтрыю Кірэю галоўны аграном Юрый Лазарэц тлумачыць ход сяўбы
механізатару Дзімтрыю Кірэю галоўны аграном Юрый Лазарэц тлумачыць ход сяўбы

Адносна цёплае, сухое і пагоднае надвор’е дазваляе аграрыям весці шырокім фронтам работы па ўборцы кукурузы, сяўбе азімых зерневых культур. Спяшаюцца скарыстаць гэты час і ў сельгаспрадпрыемстве імя Маркава.

Па гаспадарцы сёлета запланавана пасеяць 1430 гектараў азімых. У дзень нашага наведвання, 27 верасня, сяўба вялася на полі каля ракі Бярозаўка.

— Сеем тут азімую пшаніцу гатунку “Ядвіся” першай рэпрадукцыі, — кажа галоўны аграном гаспадаркі Юрый Лазарэц. — Па стане на сённяшні дзень загарнулі насенне ў глебу на 700-гектарнай плошчы. Пасля ўзорвання два сляды робяць трактары з дыскамі, потым адзін трактар займаецца выраўноўваннем глебы. І толькі пасля гэтага запускаем на поле пасяўныя агрэгаты. Сугліністыя глебы пасля летніх дажджоў і далейшага высыхання цяжка паддаюцца апрацоўцы. Таму мы і вымушаны рабіць трохразовую перадпасяўную апрацоўку. А гэта, самі ведаеце, немалыя матэрыяльныя затраты. На МТЗ-1221 у счэпе з трохметровай сеялкай “Лемкен” працуе малады механізатар Дзмітрый Кірэй. Хлопец нядрэнна зарэкамендаваў сябе. Яму, наогул, ёсць браць з каго прыклад. Бацька, Аляксандр Вітальевіч, з’яўляецца перадавым механізатарам не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. Таму, напэўна, па прыкладзе бацькі і сын абраў прафесію механізатара. На МТЗ-3022 у счэпе з АПП-6А заняты Іван Странчэўскі. За дзень у іх атрымоўваецца засеяць прыкладна 30—40 гектараў. Спадзяёмся, што надвор’е і наяўнасць гаручазмазачных матэрыялаў паспрыяюць у далейшым засеяць як мага большыя плошчы, каб мець у наступным годзе добры ўраджай.

Сяргей РАЙЧОНАК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *