Экалагічны клас прыроды роднага краю адкрыўся ў Германавіцкай сярэдняй школе

Актуальное Молодежь

img_3113-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

Першы ў Беларусі спецыялізаваны экалагічны клас па ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў  “Прырода роднага краю” адкрыўся 27 кастрычніка ў Германавіцкай сярэдняй школе.  Дзякуючы гэтаму ў вучняў  рознага ўзросту з’явілася ўнікальная магчымасць на  новым узроўні вывучаць праблемы экалогіі і паспяхова знаходзіць шляхі  іх вырашэння.

— Дзейнасць новага экалагічнага класа ў значнай ступені будзе выконваць  інфармацыйную функцыю, прыцягваць увагу шырокіх колаў насельніцтва да глабальных экалагічных праблем, у тым ліку і да захавання ўнікальнага балота “Ельня”, размешчанага на тэрыторыі нашага і суседняга Міёрскага раёнаў,- адзначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, куратар праекта Наталля Анатольеўна Арэшкава.  — Не так шмат на планеце засталося месцаў, на тэрыторыі якіх ёсць магчымасць захаваць прыроду ў яе першапачатковым,  некранутым цывілізацыяй выглядзе. На тэрыторыі нашага раёна такое ўнікальнае  месца ёсць. Яго трэба абавязкова зберагчы. Да гэтага і заклікаюць прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН ў Беларусі і Фонду Кока-Кола, дзякуючы якім са студзеня 2016 года  паспяхова рэалізуецца міжнародны праект «Пастраенне патэнцыялу мясцовых таварыстваў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота «Ельня». Асаблівую ўвагу аўтары праекта звяртаюць на вывучэнне і даследаванне водных рэсурсаў: беражлівае расходаванне вады, яе ачышчэне, правядзенне маніторынгу якасці вады ў балоце «Ельня» — адным з самых вялікіх у Еўропе верхавых балотаў.  Фінансаванне дадзенага  праекта ажыццяўляецца Фондам Кока-Кола па новай партнёрскай ініцыятыве ПРААН і Кока-Колы «Новы свет: ініцыятывы ў галіне інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця чалавечага патэнцыялу». Адміністратыўную падтрымку праекта аказвае ПРААН ГЭФ «Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод» («Тарфянікі-2»).

Спецыялізаваны экалагічны клас у Германавічах, які з’явіўся пры фінансавай падтрымцы сумеснага праекта Праграмы развіцця ААН і Фонду Кока-Колы,   ўжо на сённяшні дзень забяспечаны сучасным абсталяваннем, інтэрактыўнымі экспанатамі і стэндамі. У прасторным і светлым памяшканні  для юных эколагаў устаноўлена новая сучасная аргтэхніка: ноутбук, тэлевізар, фотаапарат, мультыфункцыянальнае тыпаграфскае устройства. У бліжэйшы час там будзе прадстаўлена   дадатковая спецыяльная літаратура, іншае  неабходнае для работы абсталяванне, у тым ліку і  сучасная кампактная метэастанцыя.

Новы экалагічны клас адкрыўся непадалёку ад тэрыторыі заказніка «Ельня». Пры гэтым менавіта ў  Германавіцкай сярэдняй школе  ўжо даволі працяглы час адным з важных  напрамкаў работы з’яўляецца экалагічнае выхаванне моладзі. У  названай навучальнай установе гэта дзейнасць  рэалізуецца пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі вышэйшай катэгорыі Марыны Аляксандраўны Фёдаравай. Па ініцыятыве  педагога прадстаўнікі школьнага экалагічнага клуба прынялі ўдзел у праекце “Малыя рэкі — вялікія праблемы: працуем разам над аховай і будучым малых рэк басейна ракі Дзісна”, што фінансаваўся Еўрапейскім Саюзам. У школе наладжана цеснае супрацоўніцтва з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, Дзісненскім лясгасам і Германавіцкім лясніцтвам, а таксама з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага біясфернага заказніка “Ельня” вучні праводзяць свае назіранні, займаюцца даследчай дзейнасцю, рэзультаты якой потым дасылаюць навукоўцам. Таму і невыпадкова, што менавіта ў Германавічах з’явіўся спецыялізаваны экалагічны клас, які дазволіць вучням  ўжо на зусім іншым узроўні, больш дакладна і якасна  вывучаць асаблівасці прыроды свайго краю і рэгіёну.

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця новага экалагічнага класа прысутнічалі намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Міхайлавіч Качаноўскі, прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, Праграмы равіцця ААН у Беларусі, вытворчага прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджис Белоруссия», настаўнікі і вучні Германавіцкай сярэдняй школы,  іншыя госці ўрачыстасці, якія не засталіся ў баку ад глабальных экалагічных праблем.

Ад імя кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта шчырыя словы ўдзячнасці ўсім, хто займаўся рэалізацыяй праекта «Пастраенне патэнцыялу мясцовых таварыстваў у пытанні ўстойлівага кіравання воднымі рэсурсамі з мэтай захавання балота «Ельня» выказаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

Навучыць юнае пакаленне ашчадна і паважліва адносіцца да навакольнага асяроддзя і жыць у гармоніі з прыродай — асабліва важныя задачы ў нашы дні. З новым сучасным  экалагічным  класам, аснашчаным  усім  неабходным, рэалізаваць іх будзе значна прасцей. Наведаць экаклас у Германавічах  могуць усе жадаючыя. Дастаткова папярэдне дамовіцца аб гэтым па тэлефоне.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
img_3031-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3043-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3045-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c

img_3076-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3087-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3103-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3145-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3162-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3169-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3175-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3191-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3206-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3221-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3227-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c img_3234-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3034-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3039-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c
img_3062-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3127-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3143-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3167-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3184-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3156-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8cimg_3051-%d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%80%d0%be%d0%b2%d0%b0%d1%82%d1%8c



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *