Сёння прайшло пасяджэнне Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў

Прафсаюзы

img_3397

18 лістапада ў вялікай зале райвыканкама прайшло пасяджэнне Савета Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Старшыня аб’яднання Ігар Віктаравіч Малюгін расказаў прысутным у зале прадстаўнікам Савета і прафсаюзнага актыву раёна пра ход выканання комплексу мер па рэалізацыі ў сістэме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.

Пра дзейнасць пярвічных прафсаюзных арганізацый расказалі іх старшыні Аксана Леанідаўна Цярэшка (Шаркаўшчынская СШ №2), Аляксандр Іосіфавіч Гернат (ААТ “Буеўшчына). З работай, якая праводзіцца прафсаюзамі сярод моладзі, пазнаёміла прысутных спецыяліст па рабоце з моладдзю Шаркаўшчынскай ЦРБ, старшыня Маладзёжнага савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Юлія Генадзеўна Лук’янёнак.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, прадстаўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Вольга Мікалаеўна Аляксандрава.

Іван Канстанцінавіч Вазміцель у сваім выступленні адзначыў, што работа прафсаюзаў па абароне правоў працоўных і сацыяльнай абароне грамадзян прыносіць вынікі. Прадстаўнікі прафсаюзаў павінны адказваць за тое, што адбываецца ў калектывах. У сённяшняй няпростай эканамічнай сітуацыіі прадпрыемствы нясуць сацыяльную адказнасць за сваіх работнікаў, якіх нельга пакідаць сам-насам з праблемамі. Таксама трэба надаць увагу праблемам аховы тэхнікі бяспекі, бо апошнім часам у Віцебскай вобласці павялічылася колькасць няшчасных здарэнняў на вытворчасці. Іван Канстанцінавч выказаў падзяку прафсаюзным работнікам Шаркаўшчынскага раёна за тую работу, якую яны праводзяць у агульным кірунку з дзейнасцю абласных і рэспубліканскіх прафсаюзных структур.

Андрэй БУРЭЦ.

img_3393



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *