Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Асноўнае разгледжанае пытанне — “Аб закупе лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў насельніцтва ў 2011 годзе”.
З інфармацыяй выступіў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ю. Г. Лабуць. Дапоўніла яго намеснік старшыні райспажыўтаварыства па нарыхтоўках і знешнеэканамічнай дзейнасці Т. М. Голуб.
Былі заслуханы справаздачы старшынь сельскіх Саветаў аб праводзімай рабоце і стане спраў на падведамасных тэрыторыях па закупу малака і кантрактацыі жывёлы. Сваё бачанне ў актывізацыі закупу сельгаспрадукцыі выказалі начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука і намеснік старшыні райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова.
Выступілі старшыні сельскіх Саветаў і па пытанню “Аб праводзімай у раёне рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў па фарміраванню сродкаў самаабкладання грамадзян і мэтаваму іх выкарыстанню”. Адзначана, што сітуацыя на месцах розная, але намечаных параметраў неабходна абавязкова дасягнуць.
З прадстаўленнем Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці “Аб выдачы даведак сельсаветамі” прысутных азнаёміла намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 філіяла № 216 ААТ “ААБ “Беларусбанк” Г. І. Бондар.
Па абмеркаваных пытаннях прыняты адпаведныя пастановы.
У пасяджэнні прэзідыума, якое вёў старшыня раённага Савета дэпутатаў У. С. Шпец, прыняў удзел першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Д. М. Ламака.
Эдуард КОРСАК
