Першыя крокі ў прафесіі Алесі Урбановіч

Актуальное

У жыцці кожнага маладога чалавека вельмі важнымі становяцца першыя крокі ў прафесіі. Толькі закончана вучоба, здаецца, у галаве так шмат ведаў. Але адна справа тэорыя, а зусім іншае — практыка. Шмат чаго залежыць і ад самога маладога работніка, ці праявіць сябе, ці будзе ў яго боку жаданне працаваць, а не проста адбыць патрэбны тэрмін. Таксама важную ролю ў станаўленні маладога спецыліста адыгрывае той калектыў, куды ён трапіць: як аднясуцца, ці заахвоцяць да работы, ці падтрымаюць у складаны момант. Адным словам, адаптацыя на новым працоўным месцы — працэс няпросты. Але для маладога спецыяліста Алесі Урбановіч, якая ў мінулым годзе пачала працаваць на свінакомплексе КУВСП «Гарадзец», здаецца, праблем ні з першым, ні з другім няма. І хоць у час вучобы на заатэхніка асноўная ўвага надавалася рабоце з буйнай рагатай жывёлай, склалася так, што працаваць па размеркаванні трапіла сюды, на свінакомплекс. Алесю гэты факт не засмуціў — у любой галіне усё роўна прафесію трэба спасцігаць на практыцы — і яна смела ўзялася за засваенне прафесіі.

— Пакуль трэба адпрацаваць прызначаныя два гады, — гаворыць яна пра планы на будучыню, — а там паглядзім. Працую брыгадзірам участка ўзнаўлення пад кіраўніцтвам вопытнага спецыяліста сваёй справы Ірыны Антонаўны Цішонак, ад якой атрымліваю ўсё неабходную падтрымку і парады. Падабаецца атмасфера ў калектыве, дзелавая, але адначасова і таварыская. Тут і патлумачаць, калі чаго не ведаеш ці сумняваешся, і жартам падтрымаюць пры неабходнасці.

Толькі добрыя словы пра маладога спецыяліста гаворыць начальнік свінакомплексу Валянціна Андрэеўна Чарная: «Ніякіх прэтэнзій да Алесі няма, дзяўчына адносіцца да сваёй работы сур’ёзна, хутка ўвайшла у курс спраў, асвоілася. І калі пасля двух гадоў выкажа жаданне працягваць у нас працаваць, мы будзем толькі рады».

Андрэй БУРЭЦ.



6 комментариев по теме “Першыя крокі ў прафесіі Алесі Урбановіч

  1. Наталья: так закиньте свои фото раз не нравиться это! По моему и так видно что королева, отличное фото! И не сомневаюсь что человек хороший!

    Минусуйте по делу………..

    раскажите лучше ваше мнение о том что у а.в. вокзала нет туалета, а девушку не трогать!!!

  2. Значит, Андрей, выбирайте лучший ракурс, раз другого не дано.

  3. крытыку прымаю. Але трэба разумець, што не заўсёды ў людзей бывае час на доўгія размовы і на тое, каб рыхтавацца да фотасесіі. Сустракаемся мы з імі на рабочым месцы, калі ім трэба выконваць свае службовыя абавязкі. Да таго ж, спецыфіка работы ў Алесі такая, што на яе ў прыгожых нарадах хадзіць не прыходзіцца

  4. Почему «набросились» на Андрея? Может девушке самой нужно было перед фотосессией в зеркало посмотреться, навести «марафет». А Андрею, просто, совет — когда будете фотографировать женщин, дайте им немного времени привести себя в порядок.

  5. 16.03.2012
    Андрей, Наталья права: такие снимки непозволительны.Смотрите в объектив, когда выбираете ракурс. По содержанию публикации: как устроен молодой специалист? Довольна ли зарплатой? Что с жильем7 Какую финансовую поддержку получила от предприятия, чтобы обустроиться на новом месте? Что делается в хозяйстве для закрепления молодых специалистов? Журналист должен все-таки думать глубже…

  6. Андрей, пишете вы замечательно, но фото ужасные.
    Выбирайте, пожалуйста, ракурсы другие. Женщины должны чувствовать себя королевами. Понимаем, что черно-белое изображение. Это не оправдание. Ольга делает снимки удачнее.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *