У Віцебскай вобласці з’явіліся першыя ахвяры зімовай рыбалкі

Служба 101

polinya0110У Віцебскай вобласці з’явіліся першыя ахвяры зімовай рыбалкі. Першая трагедыя адбылася 20 снежня на Янавіцкім возеры. Мужчына паехаў на дачу пад Віцебскам і не адказваў на тэлефонныя званкі. А 21 снежня яго цела знайшлі вадалазы прыкладна за 30 метраў ад берага. Другая трагедыя адбылася ў Шумілінскім раёне. На беразе возера Дабейскае знайшлі матацыкл. 21 снежня вадалазы дасталі з вады цела 66-гадовага жыхара райцэнтра.

Нягледзячы на прафілактычную работу, якую праводзяць адпаведныя службы, праблема небяспечнай для жыцця рыбалкі заўсёды застаецца актуальнай. Так, за мінулы сезон у Беларусі ахвярамі сталі больш за тры дзясяткі рыбакоў.

Старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч у чарговы раз нагадвае, што выхад на лёд забараняецца, пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. На дадзены момант пры наяўных умовах надвор’я (адсутнасць моцных маразоў, асадкі ў выглядзе снегу)  лёд не дасягнуў неабходнай трываласці, каб можна было выходзіць на зімовую рыбалку. Паважаныя аматары рыбнай лоўлі, не рызыкуйце сваім жыццём, дачакайцеся бяспечных умоў!

Андрэй БУРЭЦ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *