Вынікі чэмпіянату па валейболе сярод устаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна

Молодежь Спорт

IMG_3872

Падчас зімовых канікулаў у гарадскім пасёлку прайшоў штогадовы чэмпіянат па валейболе сярод устаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна. Пяць каманд юнакоў і дзевяць каманд дзяўчат з сярэдніх і старэйшых класаў школ спрачаліся ў паядынках за званне мацнейшых.

У агульнакамандным заліку перамогу заваявалі валейбалісты з СШ № 2 гарадскога пасёлка. “Серабро” павезлі з сабою вучні Германавіцкай СШ. На трэцяй прыступцы п’едэстала замацавалася каманда з Шаркаўшчынскай СШ № 1. Мацнейшымі сярод юнакоў аказаліся спартсмены СШ № 2 райцэнтра. Крыху саступілі ім валейбалісты з Лужкаўскай сярэдняй школы. Трэцімі сталі юнакі Іёдскай дзіцячы сад—сярэдняй школы. Сярод дзяўчат прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: “золата” заваявалі валейбалісткі СШ № 2, “серабро” атрымалі валейбалісткі СШ № 1 , а “бронзу” — спартсменкі з Германавіцкай сярэдняй школы .

Сяргей РАЙЧОНАК

IMG_3856 IMG_3858 IMG_3861 IMG_3864 IMG_3865 IMG_3867 IMG_3868



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *