“Жыві, квітней, мой родны край!”

Молодежь

IMG_4452 (Копировать)-мультымедыйная праграма для школьнікаў з такой назвай прайшла 26 студзеня ў Шаркаўшчынскай дзіцячай бібліятэцы.Цікавае мерапрыемства ў форме гістарычнага летапісу  для вучняў 6 класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2  падрыхтавалі і правялі бібліятэкар Людміла Казіцкая і ўдзельнікі літаратурнага клуба “Жывое слова”: Дзіяна Седзюкевіч, Уладзіслаў, Вераніка і Вікторыя Смерцьевы.

Першая частка цікавай пазнавальнай праграмы праходзіла ў форме віртуальнага падарожжа па ўсіх рэгіёнах Віцебшчыны, падчас якога дзеці пазнаёміліся з самымі знакамітымі мясцінамі і помнікамі архітэктуры, размешчанымі на тэрыторыі нашай вобласці. Паданне пра Шаркаўшчыну і Шарачка ўсім прысутным расказаў Улад Смерцьеў. А супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў, Святлана Заіка і Ірына Груніна наглядна прадэманстравалі школьнікам некаторыя віды рамёстваў, уласцівыя жыхарам Падзвіння або Паазер’я – менавіта так яшчэ называюць нашу Віцебскую вобласць, пазнаёмілі з найбольш вядомымі  традыцыямі і абрадамі, уласцівымі жыхарам паўночнага рэгіёна Беларусі, а таксама нашага шаркаўшчынскага краю.

 

Мэта нашай мультымедыйнай праграмы – пазнаёміць вучняў з адметнай і самабытнай  культурай беларускага  народа. Бо дзеці павінны, перш за ўсё, пусціць карані ў сваю зямлю і культуру, пазнаёміцца са сваім , родным, а ўжо потым засвойваць чужое,-адзначыла пасля завяршэння праграмы вядучая мерапрыемства Людміла Казіцкая. – Таму і дзіцячай бібліятэка ў нашым гарадскім пасёлку не проста прапануе сваім юным наведвальнікам  цікавыя кнігі для чытання, але і праводзіць у бібліятэчнай установе шэраг цікавых мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў рознага ўзросту.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.  IMG_4464 (Копировать) IMG_4470 (Копировать) IMG_4518 (Копировать) IMG_4521 (Копировать)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *