
У мэтах павышэння прэстыжу сельскагаспадарчай працы, эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны АПК, актывізацыі дзейнасці працоўных калектываў па рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, ажыццяўлення грамадскага кантролю за належным стварэннем санітарна-бытавых умоў работнікаў жывёлагадоўлі рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК у перыяд з 1 снежня 2017 года па 1 красавіка 2018 года праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”.
На мінулым тыдні старшыня Шаркаўшчынскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская ўручыла грашовыя прэміі лепшым аператарам машыннага даення па выніках працы за студзень 2018 года.
Сярод узнагароджаных аператар машыннага даення МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Ірына Крывашонак. Валавы надой малака ў яе гурце склаў 29,5 тон. У сярэднім на адну карову атрымана 686 кілаграмаў малака. Валавы надой малака ў аператара машыннага даення Людмілы Хаданёнак з МТФ “Германавічы” ААТ “Княж” склаў 20,8 тон. У сярэднім на адну карову атрымана 484 кілаграмы малака. Аператар машыннага даення МТФ “Ручай” ААТ “Агратэхсэрвіс” Святлана Аляксеева за студзень атрымала са свайго гурту 13,7 тоны малака. Сярэдні ўдой на карову склаў 259 кілаграмаў малака. Аператар машыннага даення МТФ “Шыці” ААТ “Буеўшчына” Вольга Лакотка за студзень надаіла 12,4 тоны малака. У сярэднім на адну карову атрымана 209 кілаграмаў малака.
Малочнатаварная ферма “Цэнтр” КУВСП “Гарадзец” (загадчыца Нона Багамолава) у межах акцыі “Наш жывёлавод” узнагароджана каштоўным падарункам.
Грашовымі прэміямі таксама адзначаны аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы фермы “Зябліны” ААТ “Буеўшчына” Віктар Буйка. Сярэднесутачная прывага ў яго гурце склала 726 грамаў. Аператар па вырошчванні маладняку БРЖ комплексу “Грыгараўшчына” ААТ “Агратэхсэрвіс” Анжэла Сямёнава. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 572 грамы. Аператар па вырошчванні маладняку БРЖ МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” Святлана Курыловіч. Сярэднесутачная прывага ў яе гурце склала 569 грамаў.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.



