
У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра напярэдадні калядных і навагодніх свят наведала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. Яна пажадала дзецям выдатнай вучобы, прыкладных паводзін, а таксама спаўнення самых запаветных мар і жаданняў. У якасці падарунка Таццяна Мікалаеўна ўручыла дырэктару ўстановы Надзеі Станіславаўне Верушэўскай сродкі асабістай гігіены для патрэб выхаванцаў.
Кіраўніцтва ўстановы шчыра падзякавала за ўвагу і клопат да падрастаючага пакалення, а самі дзеці засталіся задаволенымі падарункамі.
Сяргей РАЙЧОНАК.
