Раённы педагагічны форум прайшоў у Шаркаўшчыне на пачатку новага навучальнага года (дапоўнены падрабязным расказам і спісам узнагароджаных)

Молодежь

настаўнікі Андрэй Іванавіч Татаровіч, Зоя Міхайлаўна Кабак, Альдона Іванаўна Корсак узнагароджаны Граматамі Міністэрства адукацыі РБ

22 жніўня, напярэдадні новага навучальнага года, у раённым Доме культуры адбыўся традыцыйны педагагічны форум, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, кіраўнікі агульнаадукайцыйных і дашкольных устаноў, іх намеснікі, лепшыя педагогі раёна, ветэраны сістэмы адукацыі і маладыя спецыялісты.
Перад пачаткам работы форуму педагагічнымі калектывамі школ была арганізавана выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якая на гэты раз была прысвечана Году кнігі. У час правядзення мерапрыемства настаўнікі прымалі віншаванні, дзяліліся планамі на будучыню, падводзілі вынікі сваёй дзейнасці ў мінулым годзе і вызначалі перспектывы далейшага развіцця сістэмы адукацыі раёна.
З пачаткам новага навучальнага года і Днём ведаў усіх прысутных павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч. З асноўным дакладам ”Рэгіянальная сістэма адукацыі: стан, тэндэнцыі і перспектывы далейшага развіцця” выступіла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская.
За дасягнутыя поспехі ў галіне адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення лепшыя педагогі раёна атрымалі ўзнагароды.

***

Дзейнасць настаўніка нейкім дзіўным чынам спалучае ў сабе маладосць душы і мудрасць слова, бесперапынную няпростую працу і штодзённае свята ведаў. Добры настаўнік — адзін з галоўных людзей у жыцці кожнага чалавека. Здаецца, мы ўжо ўсё ведаем пра асаблівасці гэтай няпростай, а парой і няўдзячнай прафесіі, для якой характэрны і невялікая заработная плата, і пастаянная занятасць, і шматлікія гадзіны, праведзеныя ў школе. Але  не гэта галоўнае. Настаўнік — ўсё ж не проста прафесія, а лад жыцця, і жыццё гэта аддадзена дзецям.
Жнівеньская нарада настаўнікаў — значная падзея для ўсіх школ. Менавіта з яе, як правіла, пачынаецца вучэбны год для педагогаў.
Вось і на гэты раз лепшыя настаўнікі раёна, ветэраны працы, маладыя спецыялісты, кіраўнікі устаноў адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі, а таксама дашкольных устаноў сталі ўдзельнікамі раённага педагагічнага форуму, які па традыцыі прайшоў у раённым Доме культуры напярэдадні новага навучальнага года. Правядзенне мерапрыемстваў такога ўзроўню – гэта выдатная магчымасць для ўсіх прысутных атрымаць новы вопыт, абмеркаваць пытанні педагагічнага майстэрства, падвесці вынікі сваёй дзейнасці за мінулы год, а таксама вызначыць перспектывы далейшага развіцця сістэмы адукацыі раёна.
Асаблівую цікавасць удзельнікаў выклікала выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якая ў гэтым годзе была прысвечана Году кнігі. Творчыя кампазіцыі, прадстаўленыя ўсімі ўстановамі адукацыі і сапраўды заслугоўвалі асаблівай увагі гледачаў і выклікалі захапленне. А пераможцамі выставы педагагічных талентаў названы калектывы Лужкаўскай СШ, Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1, ясляў-сада № 1 і № 5 гарадскога пасёлка, Каўшэлеўскага дзіцячага сада, Шаркаўшчынскага цэнтра дзяцей і моладзі і Велікасельскай сярэдняй школы-сада.
З рэзультатамі работы сістэмы адукацыі раёна, задачамі і перспектывамі на 2012—2013 навучальны год прысутных азнаёміла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская. Сваімі думкамі аб рэалізацыі галоўных педагагічных задач дзяліліся намеснік дырэктара Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2 Людміла Палікарпаўна Сцяпанава, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 1 Ала Іосіфаўна Варажун, дырэктар Улінаўскай пачатковай школы-сада Алена Мікалаеўна Прахаронак, загадчыца Лужкаўскага дзіцячага сада Наталля Расціславаўна Філіпёнак і дырэктар Шкунцікаўскай базавай школы Марына Вітальеўна Толкач.
Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч павіншаваў усіх прысутных са святам — педагагічным форумам і пачаткам новага навучальнага года. У час свайго выступлення ён адзначыў, што творчыя і таленавітыя настаўнікі ніколі не застануцца без падтрымкі ўлады, бо гэтым людзям даверана самае дарагое — дзеці, а яны будучыня шаркаўшчынскага рэгіёна. Аляксандр Аляксандравіч спыніўся на некаторых момантах сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, паведаміў пра дасягненні моладзі нашага краю. У бягучым годзе са 158 выпускнікоў 45 працэнтаў паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, 5 вучняў сталі прызёрамі абласных алімпіяд. І зараз у раёне многае зроблена для ўсебаковага развіцця падрастаючага пакалення: у гарадскім пасёлку пасля рэканструкцыі быў адкрыты новы стадыён, для юнакоў і дзяўчат працуюць школа мастацтваў,  гурткі і секцыі на любы густ. Спартыўныя цэнтры створаны ў аграгарадках і райцэнтры. Галоўнае, каб у моладзі было жаданне іх наведваць.
Адным з самых прыемных момантаў урачыстасці стала ўзнагароджванне лепшых педагогаў і кіраўнікоў навучальных устаноў раёна. Граматы, дыпломы і каштоўныя падарункі лепшым работнікам сістэмы адукацыі ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч і начальнік аддзела адукацыі Валянціна Іванаўна Лемяшэўская.
У гэтым навучальным годзе 4 маладыя спецыялісты былі размеркаваны ў школы нашага раёна. Гэта Надзея Уладзіміраўна Дземідзенка, Вольга Святаславаўна Відун, Алеся Вячаславаўна Пабяржына, Эдгар Сяргеевіч Лаздзіня. У час святочнай урачыстасці калектыў Станіславоўскай базавай школы павіншаваў маладых людзей з пачаткам іх прафесійнай дзейнасці, пажадаў поспехаў у  няпростай і высакароднай справе, цярпення, упэўненасці і веры ў свае сілы, каб усё ў жыцці атрымлівалася толькі на “выдатна”. Маладыя настаўнікі ў гэтым годзе накіраваны працаваць у Шаркаўшчынскія СШ № 1 і № 2, Германавіцкую сярэднюю школу і Іёдскую школу-сад.
Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі і ў адрас людзей, якія ў гэтым годзе пайшлі на заслужаны адпачынак. І сапраўды, не адно пакаленне дзяцей вывелі ў свет выдатныя педагогі, для якіх школа стала неад’емнай часткай жыцця. Гэта дырэктары Зоркаўскай сярэдняй і Сталіцкай базавай школ Вера Іванаўна Морхат і Вера Каетанаўна Лапацкая, настаўнік замежнай мовы Іёдскай школы-сада Васілій Фёдаравіч Фокаў і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лонскай школы-сада Уладзіслава Іванаўна Рыкун.
Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам, які для сваіх калег падрыхтавалі педагагічныя калектывы яслі-сада № 4, Радзюкоўскай, Каўшэлеўскай, Станіславоўскай і Іёдскай школ, а таксама супрацоўнікі аддзела культуры і самадзейныя артысты, добра вядомыя кожнаму шаркаўшчынскаму гледачу. У ролі вядучых урачыстасці выдатна выступілі Ірына Гінько і Дзмітрый Туронак.

Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Іна Сямёнаўна Пучынская — намеснік дырэктара Германавіцкай СШ;
Валянціна Барысаўна Васілеўская — дырэктар раённага цэнтра дзяцей і моладзі;
Жанна Святаславаўна Сініца — намеснік дырэктара сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына;
Жанна Міхайлаўна Падольская — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іёдскай сярэдняй школы-сада;
Радзіон Васільевіч Махлаеў — настаўнік матэматыкі і фізікі Каўшэлеўскай базавай школы;
Тамара Паўлаўна Кухто — настаўніца пачатковых класаў Шаркаўшчынскай СШ № 2;
Раіса Францаўна Баравік — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Стральцоўскай базавай школы.
Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
Валянціна Геляраўна Драба — дырэктар Більдзюжскай сярэдняй школы;
Алеся Іванаўна Сікора — дырэктар Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2;
Ларыса Яўгенаўна Шуман — настаўніца-дэфектолаг Лужкаўскай сярэдняй школы;
Святлана Міхайлаўна Лагун — настаўніца музыкі Германавіцкай сярэдняй школы.
За перамогу ў конкурсе на лепшае эстэтычнае афармленне і добраўпарадкаванне ўстаноў адукацыі адзначаны каштоўнымі прызамі:
Шаркаўшчынская СШ № 1 (дырэктар Марыя Аляксандраўна Зайцава);
Шаркаўшчынская СШ № 2 (дырэктар Алеся Іванаўна Сікора);
Лужкаўская СШ (дырэктар Ларыса Віктараўна Гараніна);
Радзюкоўская БШ (дырэктар Мікалай Мікалаевіч Рубацкі);
Більдзюжская СШ (дырэктар Валянціна Геляраўна Драба);
Шкунцікаўская БШ (дырэктар Марына Вітальеўна Толкач);
Улінаўская ДС-БШ (дырэктар Алена Мікалаеўна Прахаронак);
Сасноўская ДС-ПШ (дырэктар Іна Вячаславаўна Счасновіч);
Яслі-сад № 5 (загадчыца Святлана Мікалаеўна Шарак);
Більдзюжскі дзіцячы сад (загадчыца Таццяна Іванаўна Блажэвіч);
Станіславоўская БШ (дырэктар Яўген Генадзьевіч Дулінец);
Новы камп’ютарны клас атрымала Шаркаўшчынская СШ № 2 (дырэктар Алеся Іванаўна Сікора);
Граматамі Міністэрства адукацыі ўзнагароджаны:
Марына Вітальеўна Толкач — дырэктар Шкунцікаўскай базавай школы;
Зоя Міхайлаўна Кабак — намеснік дырэктара Велікасельскай сярэдняй школы-сада;
Альдона Іванаўна Корсак — настаўніца пачатковых класаў Шаркаўшчынскай СШ № 1;
Андрэй Іванавіч Татаровіч — настаўнік працоўнага навучання Шаркаўшчынскай СШ № 2;
Лілія Аляксандраўна Касарэўская — настаўніца грамадазнаўства  Шаркаўшчынскай СШ № 1.
Ганаровымі граматамі Упраўлення адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
Рамуальда Антонаўна Бацвінёнак — настаўніца рускай мовы і літаратуры Шаркаўшчынскай СШ № 1;
Жанна Паўлаўна Буда — настаўніца геаграфіі Зоркаўскай сярэдняй школы;
Анатолій Андрэевіч Стаўманенка — настаўнік прафесійнай падрыхтоўкі Шаркаўшчынскай СШ № 1;
Алена Савішна Зуй — выхавальнік яслі-сада № 1;
Аксана Паўлаўна Лапацкая — педагог сацыяльны раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
Анатолій Канстанцінавіч Васілевіч — настаўнік фізічнай культуры і працоўнага навучання Шкунцікаўскай БШ.
Ганаровымі граматамі раённага аддзела адукацыі ўзнагароджаны:
Ірына Мар’янаўна Грыдзюшка — настаўніца гісторыі і геаграфіі Лужкаўскай СШ;
Ларыса Мікалаеўна Рымчонак — настаўніца матэматыкі і фізікі Германавіцкай СШ;
Жанна Сяргееўна Якімовіч — настаўніца гісторыі і геаграфіі Шкунцікаўскай БШ;
Таццяна Васільеўна Цярэнцьева — педагог сацыяльны Іёдскай сярэдняй школы-сада;
Ірына Алімпіеўна Стрыленка — дырэктар Лонскай базавай школы-сада;
Таццяна Генадзьеўна Хоміч — намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Зоркаўскай СШ;
Святлана Святаславаўна Татаровіч — настаўніца-дэфектолаг Шаркаўшчынскай СШ № 2;
Марына Станіславаўна Хахолка — настаўніца англійскай мовы Шаркаўшчынскай СШ № 1;
Лена Іванаўна Капашынава — педагог-арганізатар Іёдскай ДС-СШ;
Вольга Вячаславаўна Лагвіненка — настаўніца рускай мовы і літаратуры Улінаўскай ДС-БШ;
Ніна Генадзьеўна Шэнда — настаўніца пачатковых класаў Сталіцкай БШ;
Сяргей Мікалаевіч Гембіцкі — настаўнік фізічнай культуры Болкалаўскай БШ;
Таццяна Аляксандраўна Алянцэвіч — педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі;
Наталля Расціславаўна Філіпёнак — загадчыца Лужкаўскага дзіцячага сада;
Вера Мечыславаўна Паўловіч — настаўніца пачатковых класаў Радзюкоўскай БШ;
Таццяна Антонаўна Собаль — загадчыца яслі-сада № 1;
Іна Веніямінаўна Лутохіна — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шаркаўшчынскай СШ № 2.
За ўдзел у 24-й раённай круглагадовай спартакіядзе школьнікаў дыпломамі раённага аддзела адукацыі і прызамі ўзнагароджаны:
у групе сярэдніх школ:
1-е месца — Германавіцкая СШ; 2-е месца — Лужкаўская СШ; 3-е месца — Шаркаўшчынская СШ № 1;
у групе базавых і малакамплектных школ:
1-е месца — Станіславоўская БШ; 2-е месца — Радзюкоўская БШ; 3-е месца — Зоркаўская СШ.

вучаніцы Шаркаўшчынскай СШ №2 пачалі мерапрыемства яскравым нумарам
намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч уручае грамату настаўніцы Германавіцкай СШ Святлане Міхайлаўне Лагун
настаўнікі, якія прысвяцілі школе значны адрэзак свайго жыцця
юныя артысты завіталі на свята, каб павіншаваць сваіх настаўнікаў
маладыя спецыялісты, якія пачнуць працаваць унашым раёне
лепшым педагогам раёна ўзнагароды ўручыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Іванаўна Лемяшэўская
з музычным падарункам выступілі дашкольнікі
выступаюць прадстаўнікі калектыву Радзюкоўскай базавай школы
па традыцыі на канферэнцыі праходзіла выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
прысвячалася выстава Году кнігі
педкалектыў Шкунцікаўскай базавай школы, якая ў гэтым годзе адзначыць 150-годдзе

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *