Пра сям’ю Паўла Паўлавіча і Яўгеніі Сяргееўны Яфімавых

Актуальное

Каму не вядома ў раёне прозвішча Яфімавых? Думаю, скажа кожны, што Яўгенія Сяргееўна адпрацавала на розных пасадах у арганізацыях раёна. Павел Паўлавіч — па адукацыі аграном, працаваў па спецыяльнасці, кіраваў гаспадаркай. На пенсію пайшоў з пасады галоўнага агранома ААТ “Даватарскі”.
— Чым будзеце займацца, як пойдзеце на заслужаны адпачынак? — спытала ў тэхнолага палёў у той час.
— Мару пасадзіць сад з карлікавых пладовых дрэў, — адказаў ён.
Задума ажыццявілася. На трэці год пасля пасадкі сад парадаваў сваімі пладамі.
Яўгенія Сяргееўна захапляецца ўсім, чым толькі можна. А асабліва любіць зямлю і жывёлу. Чаго толькі не расце ў яе агародзе! А якія кветнікі! Пэўна, многія кветкаводы з Шаркаўшчыны пабывалі ў яе, каб палюбавацца экзатычнымі раслінамі, у прыватнасці бругмансіяй, якую яшчэ называюць ангельскімі трубамі за яе незвычайнага выгляду кветкі.
На падворку — карова, авечкі, свінні, куры, качкі, індыкі. Ёсць свая пасека.
Усё сваё. А колькі патрабуе гэта працы і клопатаў! Але, калі работа выконваецца з душой, з захапленнем, разам, то прыносіць радасць і задавальненне.
Кацярына СОСНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *