Як маленькія шаркаўчане будзілі Дзеда Мароза

Общество Служба 101

IMG_4528 (Копировать)Зусім хутка прыйдуць да нас вясёлыя калядныя і навагоднія святы. Асабліва іх чакаюць дзеці, бо ў гэты час спаўняюцца самыя запаветныя мары хлопчыкаў і дзяўчынак. А дапамагае здзейсніць жаданні, канечне ж, Дзед Мароз.
13 снежня ў раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае свята “Разбудзім разам Дзеда Мароза!”. Работнікі культуры распрацавалі сцэнарый мерапрыемства такім чынам, каб усім прысутным дзецям было весела і цікава. У фае працавалі гульнёвыя пляцоўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з картамі-схемамі праходзілі выпрабаванні на падрыхтаванай супрацоўнікамі Шаркаўшчынскага РАНС пляцоўцы “Бяспечны Новы год”, на пляцоўках “Вясёлы зайчык”, “Галаваломка мядзведзя”, “Хітры куфар”. Можна было сфатаграфавацца ў фотазоне “Снегавікі”, а таксама напісаць і адправіць пісьмо Дзеду Марозу.
Працягам свята стала тэтралізаваная пастаноўка “Разбудзім разам Дзеда Мароза!” Дзеці са Снягуркай і казачнымі персанажамі песнямі і танцамі, вершамі і загадкамі звалі да сябе Дзеда Мароза, але гэтаму перашкаджалі Кікімара і Лясун. Вядома, што заўсёды дабро перамагае зло. Таму, у рэшце рэшт, хлопчыкі і дзяўчынкі з добрымі казачнымі персанажамі змаглі разбудзіць Дзеда Мароза і запрасіць яго на сваё свята. Мерапрыемства прадоўжылася вясёлымі карагодамі, песнямі і танцамі. Дзед Мароз падарыў кожнаму дзіцяці салодкія пачастункі, а таксама запрасіў на гарачую гарбату.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4472 (Копировать) IMG_4473 (Копировать) IMG_4476 (Копировать) IMG_4478 (Копировать) IMG_4479 (Копировать) IMG_4481 (Копировать) IMG_4485 (Копировать) IMG_4499 (Копировать) IMG_4501 (Копировать) IMG_4510 (Копировать) IMG_4513 (Копировать) IMG_4516 (Копировать) IMG_4519 (Копировать) IMG_4520 (Копировать) IMG_4521 (Копировать)