29 снежня дзяцей запрасілі на дабрачынны навагодні ранішнік “Вітаем цябе, Новы год!”

Общество

IMG_4890 (Копировать)29 снежня ў раённым Цэнтры культуры адбыўся традыцыйны дабрачынны навагодні ранішнік “Вітаем цябе, Новы год!”, на які арганізатары мерапрыемства запрасілі дзяцей-інвалідаў, сірот, дзяцей, з апякунскіх сем’яў. Святочнае мерапрыемства прайшло ў межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці”.
Несумненна, што кожны хлопчык і дзяўчынка з нецярпеннем чакаюць навагодніх свят, калі спаўняюцца іх самыя запаветныя мары і жаданні, калі дарослыя дораць ім дабрыню, пяшчоту, ласку і надзею на шчаслівае будучае.
Радасць свята разам з дзецьмі раздзялілі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак, спецыялісты гэтага аддзела.
— Дарагія дзеці, я сардэчна віншую вас з Новым годам! Разам з вамі ад гэтага свята мы чакаем прыемных момантаў і спаўнення жаданняў. Няхай у 2021 годзе ў вас заўсёды будзе добры настрой, моцнае здароўе і ўсмешкі на вашых абліччах, — з такімі словамі звярнуўся да хлопчыкаў і дзяўчынак Юрый Анатольевіч.
Кожны з дзетак атрымаў салодкія падарункі з рук намесніка старшыні райвыканкама.
Гульні, конкурсы, забавы і, канечне ж, карагоды пад вясёлую музыку дарылі дзецям работнікі раённага Цэнтра культуры. А колькі іскрынак радасці і задавальнення ззялі ў дзіцячых шчырых вочках! Нават таты і мамы, якія прыйшлі на ранішнік разам з імі, таксама паверылі ў цуды. Бо жаданні і мары, якія загадваюць людзі пад Новы год абавязкова збываюцца, асабліва, калі верыць у гэта.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_4832 (Копировать) IMG_4842 (Копировать) IMG_4845 (Копировать) IMG_4848 (Копировать) IMG_4849 (Копировать) IMG_4851 (Копировать) IMG_4852 (Копировать) IMG_4858 (Копировать) IMG_4866 (Копировать) IMG_4871 (Копировать) IMG_4875 (Копировать) IMG_4876 (Копировать) IMG_4881 (Копировать) IMG_4882 (Копировать) IMG_4884 (Копировать) IMG_4885 (Копировать) IMG_4887 (Копировать)IMG_4892 (Копировать) IMG_4893 (Копировать) IMG_4894 (Копировать) IMG_4896 (Копировать)