Прыгожае падарожжа да вытокаў традыцый — у Палацы Незалежнасці прайшоў навагодні баль для моладзі

Общество

000019_1609255594_95314_bigБеларускі навагодні баль для моладзі прайшоў 29 снежня ў Палацы Незалежнасці.

На ўрачыстасць былі запрошаны 314 юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Гэта студэнты ВНУ, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Сярод іх — стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, пераможцы, удзельнікі і лаўрэаты розных конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый.

Сярод удзельнікаў і гасцей свята — Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, міністры культуры і адукацыі Анатоль Маркевіч і Ігар Карпенка, намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Першая частка балю — класічная — адкрылася паланэзам дэбютантаў. Гэта 72 пары, сфарміраваныя з прадстаўнікоў адоранай моладзі 16-23 гадоў, якія прайшлі кастынг на танцавальныя здольнасці, а затым на працягу двух месяцаў вывучалі бальны этыкет і ўдзельнічалі ў пастаноўцы бальных танцаў.

«Сёння тут, у Палацы Незалежнасці, заўсёды стрыманым і афіцыйным, ажывае гісторыя. Гісторыя Беларусі, якая багата на ўнікальныя і прыгожыя традыцыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, вітаючы ўдзельнікаў навагодняга балю.

Культура бальных танцаў, паводле слоў Прэзідэнта, традыцыйная для Беларусі. «Сённяшні вечар — гэта не проста свята, а падарожжа да вытокаў традыцый. Дарэчы, гэта адна з традыцый, якую мы з вамі аднаўляем. Без традыцый не можа быць дзяржавы. Вакол гэтых традыцый на працягу стагоддзяў зараджалася і ўмацоўвалася імкненне нашага народа да сваёй дзяржаўнасці і незалежнасці. Бо што такое дзяржаўнасць? Перш за ўсё гэта ўсведамленне народам гістарычнага права быць гаспадаром сваёй зямлі, пачуццё радавой сувязі з пакаленнямі розных эпох, разуменне таго, як фарміраваўся нацыянальны характар і менталітэт сучаснага чалавека», — сказаў беларускі лідар.

«Сёння мы не проста ўспамінаем традыцыю, а напаўняем яе новым зместам. Удумайцеся, яшчэ крыху больш за стагоддзе таму на такім свяце можна было апынуцца па праву прыналежнасці да багатых і тытулаваных саслоўяў. Не хачу сказаць, што тут няма багатых і тытулаваных, але, думаю, яны ў меншасці. У наш час дзверы Палаца Незалежнасці адчынены для ўсіх. У кожнага ёсць шанц увайсці ў іх і як госць, і як службовая асоба. Дзякуючы не кроўнай прыналежнасці або сувязям, а працы, таленту, шчырай адданасці Айчыне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

https://blr.belta.by/president/view/belaruski-navagodni-bal-dlja-moladzi-prahodzits-u-palatsy-nezalezhnastsi-95314-2020/