Прайшоў семінар з інжынерамі па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў раёна

Актуальное Ахова працы Сельское хозяйство

IMG_3757 (Копировать)

 

Як і ў мінулыя гады, перад пачаткам вясенне-палявых работ упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама быў праведзены семінар па захаванні заканадаўства аб ахове працы з інжынерамі па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Вёў семінар намеснік старшыні райвыканкама Юрый Васілеўскі.

У рабоце семінара прыняў удзел і выступіў начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Іван Снарскі. Таксама былі запрошаны прадстаўнікі шматлікіх структур, якія давалі пэўныя рэкамендацыі, накіраваныя на захаванне правіл і патрабаванняў у сферы ахове працы.

На пасяджэнні семінара выступіў начальнік Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Федуковіч. Андрэй Мечыслававіч расказаў пра стан пажарнай бяспекі ў раёне, мерах па забеспячэнні супрацьпажарнага рэжыма. Кіраўнік РАНС прывёў таксама прыклады нядбайных адносін да правілаў супрацьпажарнай бяспекі, якія, на жаль, сустракаюцца і ў цяперашні час, як на прадпрыемствах і арганізацыях, так і ў прыватным сектары.

Пра захаванне санітарнага заканадаўства паведаміла памочнік урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Святлана Манкевіч. Святлана Анатольеўна акцэнтавала ўвагу прысутных на абавязковым і своечасовым праходжанні работнікамі прадпрыемстваў планавых медыцынскіх аглядаў, на захаванні санітарных норм у бытавых памяшканнях сельгаспрадпрыемстваў, у сталовых. Яна падкрэсліла, што ў такіх пытаннях дробязей быць не можа.

Галоўны спецыяліст упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак расказаў, што пры падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ узнікае неабходнасць звярнуць асаблівую ўвагу на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікам на кожным працоўным месцы. Менавіта на гэты перыяд прыходзіцца значная колькасць выпадкаў траўміравання на вытворчасці, у тым ліку цяжкіх.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тэхнічны стан сельгасмашын, якія з’яўляюцца крыніцай павышанай небяспекі. Неабходна адзначыць, што асноўныя прычыны вытворчага траўматызма пры правядзенні вясенне-палявых работ з году ў год застаюцца нязменнымі. Гэта незахаванне пацярпелымі патрабаванняў і інструкцый па ахове працы, працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Таксама невыкананне кіраўнікамі і спецыялістамі абавязкаў па ахове працы пры арганізацыі і правядзенні вясенне-палявых работ, эксплуатацыя тэхнічна няспраўных сельгасмашын і агрэгатаў, адсутнасць сістэмнага падыхода да рашэння праблем бяспечнай працы.

Па-ранейшаму патрабуе ўдасканальвання работа па распрацоўцы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі працы.

Інжынер па ахове працы УКП ЖКГ Валянціна Бахір расказала пра ўкараненне сістэм кіравання аховай працы на прадпрыемстве з пераходам да СТБ ІSО 45001-2020 “Сістэма менеджмента здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці”.

За захаваннем правілаў і патрабаванняў па бяспецы працы пільна сочаць і прафсаюзы. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, які прыняў удзел у рабоце семінара, нагадаў прысутным аб абавязковым правядзенні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях. Ігар Віктаравіч таксама нагадаў, што ў сярэдзіне мая ў нашым раёне будзе працаваць група спецыялістаў з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якія будуць ажыццяўляць рэйды на прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы як дзяржаўнай так і прыватнай ўласнасці з мэтай праверкі выканання заканадаўства па ахове працы.

Падвёў вынікі семінара і акрэсліў планы ў рабоце на бліжэйшы перыяд намеснік кіраўніка раёна Юрый Васілеўскі.

Сяргей РАЙЧОНАК.
IMG_3758 (Копировать)


Сяргея РАЙЧОНКА.