“Вялікая размова з Прэзідэнтам”: меркаванне старшыні раённага савета ветэранаў Ірыны Міхалёнак

Актуальное

11111Жывое абмеркаванне ў грамадстве выклікала сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнага і медыйнага грамадства, якая прайшла 9 жніўня ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Мерапрыемства доўжылася 8 гадзін 15 хвілін. Удзел у ім прынялі каля 300 чалавек, мільёны глядзелі па тэлебачанні дома і ў працоўных калектывах. Сваім меркаваннем з чытачамі раённай газеты дзеліцца старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак, якая сачыла за сустрэчай па тэлебачанні.
— Мы, беларусы — мірныя людзі. І вельмі хочацца, каб паміж усімі дзяржавамі і, у першую чаргу, паміж краінамі былога Савецкага Саюза былі мір, сяброўства і згода, — падкрэсліла Ірына Генадзьеўна. — Зразумела, што ў кожнай дзяржаве існуе свая канстытуцыя, свае законы. Лічу няправільным умяшанне ў справы нашай суверэннай Беларусі іншых краін, асабліва дальняга замежжа.
Наша Рэспубліка Беларусь — дэмакратычная, свабодалюбівая і незалежная дзяржава, у якой кожны грамадзянін мае шмат правоў, у тым ліку на бясплатнае навучанне і атрыманне медыцынскай дапамогі.
Увядзенне санкцый з боку краін Захаду наносіць урон не толькі нашай рэспубліцы, але і насельніцтву суседніх краін. Мы, звычайныя грамадзяне, вельмі занепакоены гэтым фактам.
У час “вялікай размовы” прасочвалася тэма адзінства прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія на працягу стагоддзяў мірна суіснуюць у нашай краіне. Нездарма 2021 год афіцыйна аб’яўлены Годам народнага адзінства. Усе мы павінны кансалідаваць свае сілы на захаванне суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы.
Падтрымліваю імкненне надаць Усебеларускаму народнаму сходу статус вышэйшага прадстаўнічага органа народнай улады. Гэта дазволіць пры любых хваляваннях, знешніх і ўнутраных, зберагчы краіну і забяспечыць пераемнасць абранага курсу развіцця.
Сяргей РАЙЧОНАК.