Ёсць яшчэ адзін «тысячнік»! Ім стаў вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс» Яўгеній Рагачэўскі

Сельское хозяйство

IMG_0599 (Копировать)Раніцай, 19 жніўня, у рэдакцыю патэлефанавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Яна паведаміла, што ў ААТ “Агратэхсэрвіс” з’явіўся чарговы “тысячнік”. Ім стаў вадзіцель Яўгеній Рагачэўскі, які перавёз ад камбайнаў 1028 тон зерня.
Не марудзячы, разам з Таццянай Мікалаеўнай мы накіраваліся ў гаспадарку на зернесушылку па вуліцы Рабочай, дзе нас чакалі кіраўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Кавалёнак і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Яся Краснікава. Яўгеній тым часам разгружаў прывезенае зерне ад камбайнаў.
Таццяна Мікалаеўна ўручыла перадавому вадзіцелю грашовую прэмію ад імя прафсаюзаў, Міхаіл Барысавіч і Яся Станіславаўна ўзнагародзілі Яўгенія дыпломам і грашовай прэміяй.
— Вядома, прыемна, калі тваю працу ацэньваюць станоўча, — сказаў Яўгеній. — Гэта заахвочвае да новых высокіх працоўных паказчыкаў. Упэўнены, што і далей буду плённа працаваць на карысць сваёй гаспадарцы.
Сяргей РАЙЧОНАК.

IMG_0596 (Копировать)IMG_0602 (Копировать)