Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька наведаў Германавічы

Актуальное

IMG_1969

Кожны месяц прадстаўнікі абласнога выканаўчага камітэта ў межах адзінага дня інфармавання насельніцтва праводзяць сустрэчы ў калектывах Віцебшчыны. Так, 23 верасня наш раён наведаў начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька. Ён наведаў Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча і мясцовую дзіцячы сад—сярэднюю школу.

У актавай зале навучальнай установы Сяргей Пятровіч коратка расказаў прысутным аб рабоце органаў юстыцыі нашай вобласці і краіны ў цэлым. Таксама ў якасці падарунка ён перадаў школе кнігі “Судебный исполнитель на страницах истории” і “Юстиция Витебщины: история длиною в век”. У гэтых друкаваных выданнях расказваецца пра гісторыю станаўлення органаў юстыцыі ў нашай вобласці ў мінулыя стагоддзі, іх развіццё і сённяшні дзень.

Сяргей Пятровіч асобна спыніўся на асноўнай дэме адзінага дня інфармавання, якой з’яўляецца “17 верасня — Дзень народнага адзінства”. Ён прывёў гістарычныя прыклады відавочцаў тых часоў, якія самі былі сведкамі вызвалення Заходняй Беларусі з-пад польскай улады ў верасні 1939 года. Акрамя таго, падкрэсліў яшчэ, што свята, якое сёлета ўпершыню з’явілася ў дзяржаўным календары, прызвана яшчэ больш аб’яднаць нас, беларусаў, каб мы разам, супольна пераадольвалі ўсе цяжкасці і адстойвалі правы дзяржавы на міжнароднай арэне.

У сваім выступенні Сяргей Пятровіч закрануў тэму распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі. Ён падкрэсліў, наколькі важна прытрымлівацца прафілактычных мер у барацьбе з COVID-19. Але самым дзейсным сродкам, па яго словах, з’яўляецца менавіта вакцынацыя, да якой пэўная частка людзей адносіцца скептычна. Толькі дзякуючы прэшчэпкам, можна пераадолець страшныя наступствы гэтай хваробы.

У канцы сустрэчы Сяргей Пятровіч Канапелька адказаў на некаторыя пытанні прысутнай аўдыторыі.

Сяргей РАЙЧОНАК.


IMG_1979  IMG_1981   IMG_1983 IMG_1984