
Зіма радуе нас сапраўдным зімовым надвор’ем і прапануе мноства цікавых заняткаў, сярод якіх — катанне на каньках. Сёлета ў гарадскім пасёлку дзейнічаюць два каткі. Адзін з іх заліты па вуліцы Максіма Горкага. Асноўныя работы па падрыхтоўцы праводзіла ПМК-68, гэтая ж арганізацыя перыядычна залівае яго па-новаму. Пракат канькоў арганізаваны райспажыўтаварыствам. Для дзяцей адна гадзіна каштуе 10 тысяч рублёў, для дарослых — 15 тысяч. Але, вядома, шмат хто прыходзіць і з уласнымі канькамі. Пракат канькоў, за які адказвае Марына Барысаўна Шыман, пачынаецца з 14 гадзін і заканчваецца ў 22 гадзіны. Ці трэба казаць, што гэты від актыўнага адпачынку надзвычай запатрабаваны шаркаўчанамі і прыносіць шмат радасці.
Андрэй БУРЭЦ.
Фота Марыны ЖАКАЎКА
