Паспяхова завяршылі чарговы спартыўны сезон юныя шаркаўшчынскія спартсмены, вярнуўшыся з перамогамі са спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, якія праходзілі ў Полацку і Глыбокім. Пра поспехі шаркаўчан расказаў дырэктар Шаркаўшчынскай ДЮСШ Аляксей Курачонак:
– Удала выступілі нашы спартсмены 2008-2009 гадоў нараджэння на адкрытым першынстве Полацкай ДЮСШ па лёгкай атлетыцы, якое праводзілася на стадыёне “Спартак”. Надзея Абрамчык (трэнер Пётр Рубніковіч) перамагла ў штурханні ядра, Вольга Буйчонак (трэнер Сяргей Вашкель) заняла 2-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 1000 метраў, Мікіта Пяткевіч (трэнер Сяргей Вашкель) быў другім у бегу на 60 метраў і трэцім у бегу на 1000 метраў. Выдатна праявілі сябе нашы выхаванцы і на адкрытым першынстве Глыбоцкай ДЮСШ “Залатая восень”. Мікіта Пяткевіч перамог у бегу на 60 метраў, Ягор Райчонак (трэнер Юрый Жынгель) быў другім у бегу на 1000 метраў, Надзея Абрамчык заняла другое месца ў скачках у даўжыню з разбегу, Аліна Радзецкая (трэнер Сяргей Вашкель) стала трэцяй у бегу на 60 метраў. Прыемна, што пры высокай канкурэнцыі і ў няпростай барацьбе нашы хлопцы і дзяўчаты заваявалі прызавыя месцы.
Падрыхтаваў Андрэй БУРЭЦ.




