
8 лютага ў вялікай зале райвыканкама прайшоў медыка-санітарны савет. Са справаздачамі выступілі: галоўны ўрач УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” Станіслаў Тадэвушавіч Стома “Аб выніках дзейнасці ўстановы аховы здароўя “Шаркаўшчынская ЦРБ” у 2012 годзе і задачах на 2013 год”, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Леанідавіч Грашчанка “Пра дзейнасць санітарна-эпідэміялагічнай службы раёна”, намеснік галоўнага ўрача па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва Мікалай Валянцінавіч Манкевіч “Аб арганізацыі медыцынскай дапамогі ў 2012 годзе” , старшая медыцынская сястра Валянціна Уладзіміраўна Хаданёнак “Падвядзенне вынікаў прафесійнай дзейнасці сярэдняга медперсаналу, перспектывы і задачы на 2013 год”. У рабоце савета прымалі ўдзел старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, намеснік галоўнага ўрача Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы Аляксандр Альбертавіч Сушкоў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Уладзіміраўна Стома. Напрыканцы мерапрыемства Мікалай Ірынархавіч Баговіч падзякаваў медыкам за сумленную працу, пажадаў ім і надалей працягваць рабіць сваю важную справу на высокім узроўні і ўручыў ганаровыя граматы райвыканкама і падзякі старшыні райвыканкама. Станіслаў Тадэвушавіч Стома таксама адзначыў лепшых працаўнікоў па выніках мінулага года ганаровамі граматамі УАЗ “Шаркаўшчынская ЦРБ” і грашовымі прэміямі.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.


бедныя медики, никак себя не на поздравляют.