Генацыд беларускага народа — злачынства без тэрміну даўнасці

Актуальное

Прайшло амаль 77 год пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але на Захадзе стараюцца перапісаць вынікі Другой сусветнай вайны.
Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь з дазволу кіраўніка дзяржавы ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыда нацыянальных і іншых груп, здзейсненага на тэрыторыі БССР нацыстскімі злачынцамі ў перыяд 1941—1945 гадоў і ў пасляваенны час.
5 студзеня 2022 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Закон № 146-З “Аб генацыдзе беларускага народа”. Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыда беларускага народа, здзейсненага нацыстскімі злачынцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам разумеюцца ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у дадзены перыяд.
Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў Інтэрнэце.
Рэалізацыя Закона будзе садзейнічаць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з’яднанасці беларускага народа.
У кастрычніку 2021 года беларускія ўлады ўстанавілі больш за 400 эсэсаўцаў, якія маюць дачыненне да генацыду жыхароў Беларускай ССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.
11 ліпеня 2021 года генеральная пракуратура Беларусі звярнулася да Літвы з просьбай дапрасіць экс-прэзідэнта Валдаса Адамкуса ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мінск лічыць, што Адамкус можа мець дачыненне да злачынстваў нацыстаў на тэрыторыі БССР.
Сяргей РАЙЧОНАК.