
З 20 па 30 сакавіка ў краіне праходзіць дэкада “Дзяржтэхагляд”. У гэтыя 10 дзён супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, УП “Белдзяржтэхнагляд” і транспартнай інспекцыі займаюцца выяўленнем аўтаўладальнікаў, чые транспартныя сродкі не прайшлі своечасова дзяржтэхагляд. Так, 21 сакавіка ў Шаркаўшчыне з мэтай выявіць машыны, якія яшчэ не прайшлі тэхагляд, адбыўся сумесны рэйд у складзе старшага дзяржаўтаінспектара ДАІ Ігара Пятровіча Булаўскага, начальніка дыягнастычнай станцыі Андрэя Мікалаевіча Каплуноўскага і прадстаўніка транспартнай інспекцыі Аляксандра Іванавіча Цынковіча. Спецыялісты таксама звярталі ўвагу на наяўнасць пуцявых лістоў, транспартных накладных і правільнасць афармлення гэтых дакументаў. Трэба нагадаць, што за кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў тэхагляд, прадугледжаны штраф у памеры да 2 базавых велічынь. На службовых жа асоб накладаецца штраф у памеры ад 4 да 6 базавых велічынь.
Дзяржаўтаіспекцыя і УП “Белдзяржтэхнагляд”, праводзячы дадзеную акцыю, маюць на мэце заклікаць аўтаўладальнікаў да своечасовага наведвання дыягнастычнай станцыі.
Марына ЖАКАЎКА.
Фота аўтара.