Матрона Калінаўна Сямёнава ў гады вайны была вывезена на прымусовыя работу ў Германію

Актуальное

камісар Андрэй Дубовік уручае юбілейны медаль Матроне Калінаўне Сямёнавай
камісар Андрэй Дубовік уручае юбілейны медаль Матроне Калінаўне Сямёнавай

У вёсцы Варонка Іёдскага сельсавета пражывае Матрона Калінаўна Сямёнава. Жанчыне ўжо больш чым 90 год, але яе жыццёвая загартоўка, аптымізм і ўсмешка на твары робяць незаўважаным такі паважаны ўзрост.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Матрона Калінаўна была вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Спачатку знаходзілася разам з іншымі ў лагеры для ваеннапалонных у Штрасгофе. Тут з дзяўчатамі-равесніцамі працавалі на кухні, днём і ноччу гатавалі немцам ежу. На тэрыторыі Аўстрыі Матрона Калінаўна працавала на ручной будоўлі ў горадзе Бад—Дойч—Альтэнбург. Жыць прыходзілася ў цемным, сырым і халодным бараку.
— За ўвесь час знаходжання на чужыне нас, савецкіх грамадзян, пастаянна перавозілі на новыя месцы, прымушалі выконваць цяжкую працу, здзекваліся, — успамінае Матрона Калінаўна. — Але мы стойка выносілі на сваіх дзявочых плячах увесь гэты цяжар, бо вельмі хацелі выжыць і хутчэй вярнуцца дадому.
Былы вязень расказвала яшчэ шмат страшных і жудасных выпадкаў з жыцця на чужыне ў перыяд вайны. Ад успамінаў на вачах выступалі слёзы, дрыжэў голас.
Нядаўна да Матроны Калінаўны прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады — старшыня Іёдскага сельскага Савета Віктар Катовіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, каб пацікавіцца ўмовамі пражывання жанчыны, выслухаць магчымыя праблемныя пытанні. Камісар райваенкамата Андрэй Дубовік уручыў Матроне Калінаўне юбілейны медаль “70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”, пажадаў паважанаму чалавеку моцнага здароўя на доўгія гады, павагі і пяшчоты ад блізкіх людзей.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *