17 чэрвеня прайшла чарговая 35-я сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання

Главное

17 чэрвеня прайшла чарговая 35-я сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання пад кіраўніцтвам яго старшыні Уладзіміра Шпяца. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака.

У вялікую залю райвыканкама былі запрошаны дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

З асноўным дакладам — справаздачай старшыні Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыма і становішчы спраў на тэрыторыі раёна — выступіў Уладзімір Шпец. Яго дапоўнілі дэпутат Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад Каўшэлеўскай выбарчай акругі №15, старшыня Більдзюжскага сельскага Савета дэпутатаў Алена Чарняўская, дэпутат Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад Радзюкоўскай выбарчай акругі №32, старшыня Радзюкоўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандр Цітовіч, старшыня Германавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Мая Якімовіч. У сваіх выступленнях старшыні сельскіх саветаў дэпутатаў расказалі пра тую работу, якая праводзіцца на падведамаснай ім тэрыторыі.

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Савіцкая выступіла з дакладам “Аб зменах рашэння Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2021 г. №196”.

Намеснік начальніка па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Юрый Лабуць паведаміў аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў.

У сваім выступленні старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў станоўча ацаніў работу мясцовых дэпутатаў, адзначыўшы, што асноўнымі накірункамі іх дзейнасці павінны заставацца сацыяльная сфера і ЖКГ. Ён засяродзіў увагу на падрыхтоўцы да абласнога свята – фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі–2023». Правядзене ў Шаркаўшчыне абласных Дажынак — гэта дадатковы стымул узмацніць тую работу па добраўпарадкаванні і ўпрыгожванні гарадскога пасёлка і іншых населеных пунктаў, якая павінна праводзіцца на пастаяннай аснове. Пры гэтым нічога новага прыдумваць не трэба, а варта ўзяць на ўзбраенне вопыт суседзяў — Браслава, Глыбокага, Верхнядзвінска.

— Каб Шаркаўшчына абнавілася, стала прыгожай, набыла сваё адметнае аблічча, — звярнуўся Уладзімір Цярэнцьеў да прысутных дэпутатаў і кіраўнікоў, —найперш трэба актыўна працаваць вам самім, на мясцовым узроўні.