Дзеці наведалі Малонкаўскую бібліятэку

Актуальное

Л. К. Мацкевіч з наведвальнікамі бібліятэкі

Малонкаўскую бібліятэку зручна наведваць вучням СШ № 2, бо яна размешчана побач са школай, а таксама жыхарам, якія пражываюць непадалёку. Ужо шмат гадоў загадчыцай установы працуе Людміла Карнееўна Мацкевіч, якая вельмі любіць сваю справу і заўсёды рада

наведвальнікам. Дарэчы, раённай бібліятэкай даведзены план

чытачоў — 330 чалавек. На гэты час іх зарэгістравана 256.

Найбольш актыўнымі з’яўляюцца М. М. Гінько, Н. Ф. Лапцева, Н. І. Арсоба, Л. В. Рымдзёнак, Л. Л. Майсейчык, Н. П. Варна, Н. М. Ліпскі, Л. А. Дарашчонак. Вялікай папулярнасцю ў чытачоў карыстаецца пазнавальная літаратура, перыядычныя выданні, фантастыка.

Не вельмі часта папаўняецца кніжны фонд бібліятэкі, а вось

за мінулы год ён павялічыўся на 518 кніг і перыядычных выданняў.

Дзецьмі найбольш запатрабаваны казкі, прыгоды, фантастыка,

дзіцячыя часопісы.

У адзін з дзён наведвальнікі лагера «Сонейка», які працаваў у час вясенніх канікулаў у СШ № 2, пабывалі на экскурсіі ў Малонкаўскай

бібліятэцы. Яе загадчыца ветліва сустрэла гасцей. Людміла Карнееўна правяла з вучнямі гутарку на тэму «Цудоўны свет вады».

Найбольш актыўныя дзеці, якія адказвалі на зададзеныя пытанні,

атрымалі прызы.

Кацярына СОСНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *