
Вытворчае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства “Камплект-М” аказвае новы від паслуг па вытворчасці і рамонце рукавоў высокага ціску (гідраўлічных шлангаў). На тэрыторыі прадпрыемства, якое размяшчаецца ў нашым гарадскім пасёлку па адрасе вуліца Савецкая, 75, на пачатку года было падрыхтавана памяшканне з усім неабходным абсталяваннем.

—У якасці нашых асноўных кліентаў, — кажа начальнік аддзела Аляксей Каштальян, — мы бачым сельгаспрадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі нашага раёна, у аўтапарках якіх шмат разнастайнай тэхнікі. Мы вырабляем і рамантуем гідраўлічныя шлангі на ўсе тыпы і маркі грузавых аўтамабілей (пад’ём кабіны, дадатковае гідраўлічнае і пнеўманічнае абсталяванне, гідрабарты, гідраўліка аўтавозаў), на ўсе віды імпартнай і айчыннай дарожна-будаўнічай тэхнікі, на ўсе віды прамысловага абсталявання і станочных ліній. Па жаданні заказчыка зробім рукаў любой даўжыні з разнастайнымі канфігурацыямі наканечнікаў і фланцаў як з уласных камплектуючых, так і з матэрыялаў заказчыка. Аказваем паслугу па абцісканні шлангаў. Нямецкае абсталяванне і камплектуючыя забяспечваюць вялікую якасць і аператыўнасць. На свае прадукцыю прадастаўляем гарантыю. Аказваем паслугі не толькі прадпрыемствам і арганізацыям, але і індывідуальным заказчыкам. Працуем у буднія дні з 8 да 17 гадзн (абед з 12 да 13). Атрымаць даведку і зрабіць заказ можна па тэлефонах 4-13-61, 8(029)695-96-89, 8(033)695-96-03.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.
