У ААТ “Жвіранка” пачалі ўбіраць азімы рапс

Главное Сельское хозяйство

убірае азімы рапс на камбайне “New Holland” Яўген Пятрашка

У ААТ “Жвіранка” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі азімага рапсу. Усяго ў гаспадарцы гэтая культура пасеяна на 351 гектары, з якіх на 22 ліпеня ўбралі 65 гектараў.

Гэтым сонечным спякотным днём у аддзеленні Каўшэлева нас сустракае яго начальнік Пётр Катовіч. Разам едзем да ўрочышча Гнілыя балоты, дзе працуе Яўгеній Пятрашка. Вопытны механізатар пачаў сваю чарговую ўборачную кампанію, ужо трэці год — на камбайне “New Holland”. Па словах Пятра Катовіча, пасеяны ў аддзяленні на 67 гектарах азімы рапс пры спрыяльным надвор’і будзе ўбраны за два дні.

механізатар Віктар Свідэрскі заняты на нарыхтоўцы сена

А непадалёк на нарыхтоўцы кармоў заняты механізатар Віктар Свідэрскі. Прычэпленым да трактара прэс-падборшчыкам ПР-Ф-180 ён рулоніць сена. На рахунку вопытнага механізатара, які працуе ў гаспадарцы з 1987 года, сёлета ўжо 380 тон. Увогуле, нарыхтоўка кармоў у аддзяленні і гаспадарцы завяршаецца. Дарэчы, сена ў ААТ “Жвіранцы” нарыхтавалі больш за ўсіх у раёне. На 22 ліпеня — 1353 тоны.

Вяртаючыся, праязджаем міма палеткаў, засеяных азімым трыцікале. Пётр Генадзьевіч паглядае на яго гаспадарліва, з гонарам. Яно сёлета тут, ва ўрочышчы Бардзянцы, вырасла добрае, стаіць сцяной, даспявае. Неўзабаве, пасля ўборкі рапсу, прыйдзе і яго чарга. Для сельскіх працаўнікоў пачалася самая адказная пара — ўборачная.

Пётр Катовіч: “Вось такое сёлета ў Бардзянцах вырасла трыцікале”

Андрэй БУРЭЦ.