Менавіта так працуюць шаркаўшчынскія хлебаробы. На жаль, “нябесная канцылярыя” ад часу ўносіць свае адмоўныя карэктывы ў работу аграрыяў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Пагодныя дні змяняюцца дажджлівымі, з-за чаго вымушаны прастойваць зернеўборачныя камбайны. Тым не менш, кіраўніцтва, спецыялісты і работнікі гаспадарак не губляюць аптымізму, а ўпэўнена працуюць, каб зерневыя ўбраць без страт.
На гэтым тыдні мы наведалі КУВСП “Гарадзец”. Тры зернеўборачныя камбайны КЗС-1218 абмалочвалі азімае жыта каля вёскі Навасельцы. Ураджайнасць на 20-гектарным полі вельмі малая — каля 15 цэнтнераў з гектара. Пасля прайшоўшых дажджоў у рост пайшла трава, якая заглушыла збажыну. Гэта дастаўляе дадатковыя складанасці камбайнерам пры абмалоце.
— Сёлета намалот зерневых культур большы, чым у мінулым годзе, — кажа намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце КУВСП “Гарадзец” Наталля Катушонак. — Азімых зерневых сабралі звыш трох с паловай тысяч тон. Гэта нядрэнны паказчык. Амаль цалкам выканалі дзяржаўны заказ па здачы зерня. Пры плане 660 тон, рэалізавалі дзяржаве тон зерня новага ўраджаю. У час жніва задзейнічана 7 зернеўборачных камбайнаў.
Каля вёскі Навасельцы азімае жыта ўбіралі на КЗС-1218 Юрый Урублеўскі, Мікалай Абрамчык і Юрый Леановіч. На адвозе зерня ад камбайнаў задзейнічаны Дзмітрый Багамолаў, Віктар Шабан, Расціслаў Жынгель і Пётр Баркоўскі.
— Канечне, цяпер вельмі гарачая пара, — прадаўжае Наталля Віктараўна, — нам не хапае працоўных рук. Паралельна са жнівом ідзе ўборка саломы з палёў, падрыхтоўка глебы пад сяўбу азімых, кругласутачна працуюць тры зернесушылкі, вядзецца нарыхтоўка драўніны для іх работы. Гаспадарцы дапамагаюць работнікі ДРБУ-131, Дзісненскага лясгасу, УКП ЖКГ, устаноў культуры і адукацыі аграгарадка Лужкі, а таксама мясцовыя фермеры.
Па стане на 15 жніўня ў гаспадарцы лідзіруючыя пазіцыі па ўборцы зерневых займаюць камбайнеры Юрый Урублеўскі і Мікалай Абрамчык. Яны адправілі ў дзяржаўныя засекі тон адпаведна. Павіншаваць хлебаробаў у поле прыехала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гаспадаркі Наталля Катушонак. Яна ўручыла перадавікам каштоўныя падарункі, пажадала далейшай плённай працы на жніве. Да слоў віншаванняў далучылася таксама і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская. Па ўмовах раённага спаборніцтва Юрый Урублеўскі, які пераадолеў па намалоце рубеж у 800 тон зерня, атрымаў грашовую прэмію, а таксама майку і кепку з прафсаюзным лагатыпам.
Наталля Віктараўна адзначыла лепшых вадзіцеляў, якія задзейнічаны на адвозе зерня. Сярод лідараў Дзмітрый Багамолаў, ён адвёз тон. Крыху адстае ад Дзмітрыя Віктар Шабан. На яго рахунку тон перавезенага зерня.
Як мы ў чарговы раз упэўніліся, усе работнікі працуюць добрасумленна, прыкладаюць максімум намаганняў, каб з найменшымі стратамі і ў тэрмін сабраць вырашчаны ўраджай.
На зваротным шляху ў Шаркаўшчыну прама на шашы мы сустрэлі грузавы аўтамабіль МАЗ-555, які належыць ААТ “Агратэхсэрвіс”. За рулём машыны знаходзіўся вадзіцель Аляксандр Клімза. Мужчына на хвіліну прыпыніў свой грузавік, каб атрымаць узнагароду з рук старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяны Альшэўскай. Ён далучыўся да вадзіцеляў, якія перавезлі звыш адной тысячы тон зерня ад камбайнаў. А на 15 жніўня Аляксандр запісаў на свой рахунак ужо тон. Таццяна Мікалаеўна павіншавала Аляксандра з працоўнымі поспехамі, уручыла падарункі і грашовую прэмію.
Нягледзячы на супярэчлівае надвор’е, якое стрымлівае тэмпы жніва, колькасць перадавікоў-хлебаробаў расце. Па раёне на 15 жніўня ўбрана працэнтаў плошчаў зерневых і зернебабовых. Пройдзе крыху часу і жніво будзе завершана. Галоўнае, каб не падводзіла надвор’е.
Сяргей РАЙЧОНАК.


