Паводка ў Шаркаўшчыне

Актуальное

Вясенняя паводка часта прыносіць непрыемнасці жыхарам нашага гарадскога пасёлка. Гэты год з позняй вясной не стаў выключэннем. І хоць адказныя службы стараюцца рабіць усё ад іх залежнае, каб мінізаваць негатыўныя наступствы, справіцца са стыхіяй атрымліваецца не заўсёды. Так, напрыклад, на месцы зоны адпачынку па вуліцы Вадап’янава практычна штогод утвараецца мора, заліваючы дарогу. Сапраўднай бядой стала сёлетняя паводка для жыхароў вуліцы Савецкай. Можна сказаць, што ўзровень вады падымаўся літаральна на вачах. Калі вечарам у сераду вада падабралася ўшчыльную да падворкаў і пабудоў, то ўжо на наступны дзень жыхары, выйшаўшы ва двор, рызыкавалі не тое што ногі замачыць, а адкрыць купальны сезон.

вечар 17.04
раніца 18.04

Ад легкавой машыны, што стаяла над адным з падворкаў, застаўся відаць толькі верх кабіны.

вечар 17.04
раніца 18.04

З вуліц Чырвоная Горка, Берагавога і Будзённага некаторым жыхарам давялося ўвогуле адсяляцца, бо вада з’явілася на падлозе пад нагамі. Аказвалі дапамогу ім у гэтым супрацоўнікі  Шаркаўшчынскага РАНС і работнікі УКП ЖКГ.

Як паведаміў нам намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Сяргей Крыўко, па стане на 18 красавіка ў гарадскім пасёлку былі затоплены 7 дамоў і 14 гаспадарчых пабудоў.

Андрэй БУРЭЦ, фота Марыны ЖАКАЎКА.

[nggallery id=30]



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *