Фестываль педагагічнай творчасці работнікаў дашкольнай адукацыі «Ініцыятыва. Творчасць. Пошук.»

Актуальное

выступае дзіцячы творчы калектыў

У дзіцячым садзе № 3 прайшоў фестываль педагагічнай творчасці работнікаў дашкольнай адукацыі раёна пад назвай “Ініцыятыва. Творчасць. Пошук”. Мерапрыемства было прысвечана пошуку і выпрацоўцы сучаснай мадэлі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Прывітала ўдзельнікаў і гасцей фестывалю метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Галіна Уладзіміраўна Ермаловіч. Затым пра свой вопыт работы ў дашкольных установах расказалі работнікі розных дзіцячых садкоў. З прэзентацыяй пра духоўна-маральнае выхаванне дзяцей на праваслаўных традыцыях беларускага народа выступіла загадчыца ясляў-сада № 5 Святлана Мікалаеўна Шарак. Прэзентацыю аб мастацкім развіцці дашкольнікаў прадставіла загадчыца яслей-сада № 3 Ірына Аляксееўна Лагунова. У адукацыйным працэсе таксама выкарыстоўваецца праектная дзейнасць. Са сваім адукацыйным праектам “Гэта чараўніца вада” пазнаёміла прысутных намеснік загадчыцы ясляў-сада № 1 Ала Фёдараўна Хаданёнак. Пра творчы праект пад назвай “ Калядныя сустрэчы” расказала з дапамогай прэзентацыі выхавальніца Анна Зянонаўна Рыкун. Ірына Іванаўна Васілеўская, выхавальніца садка № 5, расказала пра творчы праект “Тыдзень кнігі”. У час мерапрыемства была арганізавана работа відэасалона на лепшую гульню па пазнавальна-практычнай і даследчай дзейнасці. Таксама на фестывалі працавала выстава дзіцячай творчасці “Наш свет — цудоўная палітра”. Напрыканцы фестывалю перад гледачамі выступілі дзіцячыя творчыя калектывы дашкольных устаноў.

Марына ЖАКАЎКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *