Любы юбілей — гэта падзея, той перыяд жыцця, калі падсумоўваецца, асэнсоўваецца пройдзены шлях. Сёлета нашай Шаркаўшчыне спаўняецца 510 год. Той, хто даўно не быў у райцэнтры, прыехаўшы сюды, прыемна здзівіцца вялікім зменам, што адбыліся ў Шаркаўшчыне. Чыстыя, акуратна заасфальтаваныя вуліцы і тратуары, прыгожыя фасады дамоў і сацыяльных аб’ектаў, шыкоўныя клумбы. На гасціннай, прыгожай і непаўторнай шаркаўшчынскай зямлі жывуць і плённа працуюць шчырыя і руплівыя людзі, якія ствараюць яе дабрабыт. Яркімі гістарычнымі падзеямі папаўняецца летапіс нашага райцэнтра. І гэта свята стане для яго чарговай гістарычнай вехай.
От всей души поздравляю вас с нашим общим праздником —
510-летием любимой Шарковщины!
Невелика Шарковщина, но богата и интересна её история, своими корнями уходящая в далёкий 16-й век. Никогда не сотрутся из летописи нашего края военные действия Ливонской и Северной войн, события 1812 года, суровые дни и ночи Великой Отечественной войны. Навечно останутся в памяти имена воинов Красной Армии, погибших при освобождении Шарковщины от немецко-фашистских захватчиков в июле 1944 года.
В этот праздничный день хочу поблагодарить наших ветеранов, защитивших родную землю от врага, тех, кто в мирное время своим трудом приумножал её славу.
Сегодня можно с полной уверенностью сказать, что главное богатство Шарковщины — трудолюбивые жители: врачи, педагоги, строители, работники сельского хозяйства, культуры, спортсмены. Шарковчане всегда успешно представляют регион на различных конкурсах, фестивалях, выставках, спортивных соревнованиях, демонстрируя высокое профессиональное мастерство, трудовые и творческие способности.
Своим трудом, талантом, энергией они вносят неоценимый вклад в укрепление материального и интеллектуального потенциала посёлка, передавая эстафету нашему молодому поколению.
Символично то, что в день 510-летия Шарковщины мы празднуем и День молодёжи. В районе проживает свыше 2 800 юношей и девушек в возрасте от 14 до 31 года, из которых 2 100 — трудящаяся молодёжь. Молодые шарковчане отличаются целеустремлённостью, усердием, активностью и трудолюбием, им под силу любые вершины.
Дорогие юноши и девушки! От всего сердца хочу пожелать вам светлых надежд и дерзновенных планов, верных друзей и крепкой любви. Пусть всё то доброе, что вы несёте в своих сердцах сегодня, станет мощным импульсом в развитии и процветании нашей родины завтра!
Наш районный центр нацелен на будущее: растут новые жилые дома, приводятся в порядок дороги и дворы, появляются новые объекты социальной сферы, чаще звучит детский смех, рождаются новые замечательные традиции. Это результат слаженного взаимодействия всех уровней государственной власти, неустанного труда жителей городского посёлка. Успешно решаются вопросы улучшения социальной жизни населения, созданы все условия для развития талантов и способностей юных шарковчан. И хотя Шарковщине уже 510 лет, она молода, красива, полна сил и готова к добрым переменам.
Мы с оптимизмом смотрим в будущее, перед нами стоят конкретные планы, которые мы реализуем. Вместе, понимая и помогая друг другу, мы сумеем сделать родную Шарковщину и весь район ещё краше и современнее.
Мы всегда рады гостям и деловым партнерам. Уверен, что тот, кто побывал у нас хоть раз, полюбит наш край так же, как любим его мы!
Дорогие шарковчане! Пусть этот прекрасный праздник станет ярким, запоминающимся событием в истории нашего района. Желаю вам доброго здоровья, благополучия, мирной, стабильной и созидательной жизни!
С праздником тебя, Шарковщина! Пусть царят на твоей земле радость, доброта, теплота людских сердец!
Николай БОГОВИЧ,
председатель районного исполнительного комитета.
Уважаемые земляки!
Дорогие шарковчане!
30 июня 2013 года наш посёлок будет отмечать свой очередной юбилей — 510-летие.
Какой она была — Шарковщина 1503 года? Один дом, 33 жителя; владельцами Шарковщины были Лев Сапега, граф Лапатинский. Здесь развивалась торговля, строились храмы, закладывались парки. А 1767 году Шарковщина получила Магдэбургское право.
Сегодня в нашем райцентре над рекой Дисной проживает 6 тысяч 681 человек, а всего в районе — 16 тысяч 764 жителя.
Шарковчане — люди трудолюбивые и старательные, активные и ответственные, инициативные, честные и правдивые, бескорыстные и отзывчивые, скромные и самокритичные, настойчивые, смелые и решительные, стремящиеся к успеху.
Именно людьми и притягивает Шарковщина к себе. Далеко за пределами посёлка знают Ивана Павловича Сикору, Язэпа Драздовича, Михася Машару, литературное объединение «Світанак», Виктора Крука.
И земля в Шарковщине особенная — глина. В некоторых районах посевную заканчивают, а у нас только начинают. И с уборкой потом проблемы. Но шарковчане всегда умели приспособиться, найти выход, выстоять.
Звания “Заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь” удостоены К. Д. Добровольский, В. И. Артюшевская, П. П. Чеботорёнок.
Мы по праву можем гордиться нашими земляками, которые своим трудом, личным примером, активной жизненной позицией заслужили почётное звание “Человек года Витебщины”. Это О. В. Рабизо, Г. В. Копылович, С. И. Петько, В. Б. Хахель, С. М. Савейко, С. А. Верушевский, И. А. Иванов, В. В. Спиридонова, С. Т. Стома, О. А. Малюгина.
Везло Шарковщине и на руководителей. М. Ч. Сезеневский — Почётный гражданин городского посёлка Шарковщина, одним из первых организовал Дома социальных услуг. Дома, которые потом стали создаваться по всей области и республике. Л. В. Клаковский в каждом хозяйстве ввёл заместителя председателя по социальным вопросам, все злободневные проблемы решал на месте быстро и оперативно.
С особой теплотой хочу вспомнить и поблагодарить за совместный труд на благо посёлка и республики в целом С. А. Верушевского, В. В. Багинского, М. И. Гинзбурга, О. В. Липского, П. П. Чеботарёнка, В. А. Шарипо, Н. Я. Протоса, Г. Ф. Волох, Ф. Н. Русецкого, В. А. Мядельца, Р. В. Павловича, П. П. Рубниковича, П. Ф. Пальчеха, Д. Д. Цыркина, А. Ф. Хлиманкова.
Дорогие земляки! Сегодня, оглядываясь на совсем близкое прошлое, понимаю: как много сделано вместе местной властью и вами, уважаемые труженики района. С чувством гордости и удовлетворения вспоминаю, как нелегко было восстановить поголовье свиней на свиноводческом комплексе КУПСХП “Городец”, реконструировать и ввести в эксплуатацию комплекс по откорму КРС в ОАО “Агротехсервис”, реконструировать 10 молочнотоварных ферм, построить 6 зерносушильных комплексов в ОАО “Жвиранка”, “Буевщина”, КУПСХП “Городец”, им. Маркова, запустить 2 доильных зала в ОАО “Жвиранка”, реконструировать мост через Дисну, открыть новую больницу, дать жизни 13 агрогородкам. И всё это получилось благодаря совместному и слаженному труду, пониманию, умению всегда стремиться вперёд.
Приятно, что и сегодня у руля мудрые, опытные, инициативные руководители. Это С. Т. Стома, М. В. Фоменок, В. М. Артюшевский, А. Д. Далецкий, С. В. Струй, А. А. Маркевич, С. М. Макаренко.
Уважаемые шарковчане! С каждого юбилея начинается новая история Шарковщины, её будущее. А будущее принадлежит молодым. Мы гордимся достижениями молодёжи нашего посёлка. Славятся они интеллектуальными способностями, спортивными достижениями, активной жизненной позицией. Лучшими спортсменами не только шарковщинской земли, но и Республики Беларусь являются Жанна Шошина, Алексей Иванов. Алексей Иванов зачислен в состав сборной Республики Беларусь по таэквандо.
Дорогие земляки! Более пяти веков родит и плодоносит наша земля. Даже если просто мимолётно оглянуться на неё историю, первое, что впечатляет — судьбы людей, известных и не совсем. Давайте будем смело идти в будущее, любить свою Родину, уважать и приумножать традиции, радоваться каждому прожитому дню.
Пусть этот праздник принесёт в ваш дом счастье и добро, мир и любовь, а сердце наполнится гордостью за наше государство и ваш труд будет надёжным залогом счастливого будущего.
Мечислав МОРХАТ,
депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь.
Закладвалі аснову
Вядома, нельга ў святочным нумары не ўзгадаць пра пажылых людзей. У свой час яны на славу папрацавалі на карысць гарадскога пасёлка і раёна. Цяпер жа, перадаўшы эстафету маладым, знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Канечне, яны карыстаюцца павагай і аўтарытэтам, ветэраны вайны і працы – самыя шаноўныя госці на ўсіх раённых святах. Менавіта ў час адного з іх наш карэспандэнт і сфатаграфаваў двух паважаных шаркаўчан: Мечыслава Часлававіча Сезянеўскага і Нікадзіма Якаўлевіча Протаса. Вялікі дзякуй вам за працу, нашы шаноўныя ветэраны, жадаем добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў роднай Шаркаўшчыне.
Будучыня за вамі, моладзь!
Няспынна бяжыць часу, і вось ужо учарашнія першакласнікі заканчваюць школу. Яны абяруць будучую прафесію, вывучацца. Камусьці акажацца бліжэй да душы родны куток і ён вернецца ў Шаркаўшчыну, хтосьці вырашыць пашукаць шчасця ў вялікіх гарадах. Так ці іначай, кожны будзе працаваць на карысць роднай краіны. Будучыня за вамі, моладзь, удачы вам на жыццёвых дарогах!
Камфортныя умовы для навасёлаў
У апошнія гады значна пашырае свае межы гарадскі пасёлак. Будаўнікі ПМК-68 здалі ў эксплуатацыю два пяціпавярховыя і адзін чатырохпавярховы дамы па вуліцы М. Горкага. Зусім нядаўна ключы ад новых кватэр атрымалі навасёлы ў пабудаванай трохпавярхоўцы па вуліцы Энгельса. Акрамя таго, у раённым цэнтры актыўна вядзецца індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва як у цэнтры пасёлка, так і на яго ўскраінах.
Шаркаўшчынская “Талака”
Імкненне да прыгажосці ўласціва амаль кожнаму. У любой рабоце чалавек заўсёды імкнецца, каб вынікі яго працы былі не толькі карыснымі, але і прыгожымі.
Разьба па дрэве, пляценне з лазы, саломапляценне, вышыванне, ткацтва, гафтаванне, віццё паясоў, ганчарства, маляванка — тыя рамёствы, якімі ў дасканаласці валодалі нашы дзяды і прадзеды. Адраджэннем, захаваннем і папулярызацыяй гэтых і многіх іншых старадаўніх промыслаў і рамёстваў ужо больш дваццаці год займаюцца ўдзельнікі народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Талака”, што дзейнічае пры раённым цэнтры рамёстваў (на здымку). Ніводнае свята не абыходзіцца без выстаў вырабаў гэтых таленавітых майстроў. “Талака” — пастаянны ўдзельнік, пераможца абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, аглядаў-конкурсаў, фестывалей. Вось і сёлета народныя ўмельцы падрыхтавалі калекцыі сваіх вырабаў да ўдзелу ў міжнародным форуме “Славянскі базар у Віцебску”, адкуль абавязкова вернуцца з чарговымі ўзнагародамі.
Самы каштоўны скарб
Што галоўнае ў жыцці любога населенага пункта? Думаецца, гэта калі на яго вуліцах чуваць вясёлы дзіцячы смех. Гэта галоўнае сведчанне таго, што жыццё тут працягваецца. Усмешлівыя, энергічныя, няўрымслівыя малышы ўпрыгожваюць вуліцы нашага гарадскога пасёлка і, без сумнення, з’яўляюцца галоўным скарбам для сваіх бацькоў. Дзеці вырастуць, хто ведае куды занясе іх лёс. Але ў кожнага з іх самы светлы ўспамін будзе звязаны з роднай Шаркаўшчынай, бо менавіта тут прайшло іх дзяцінства – самая бесклапотная і вясёлая пара ў чалавечым жыцці.
І праваслаўныя, і католікі
З даўніх часоў у Беларусі суіснуюць мноства рэлігій. Людзі рознага веравызнання талерантна жывуць побач адзін з адным. У духоўнай еднасці разам вырашаюць жыццёвыя клопаты і праблемы, працуюць у будні і адпачываюць у святы.
Сваёй адметнай верацярпімасцю вылучаюцца і жыхары нашай Шаркаўшчыны. Доказ таму, па-суседску блізкае размяшчэнне рэлігійных святынь праваслаўных і католікаў. Несумненна, што Свята-Успенская царква і царква іконы Усіх Смуткуючых Радасць разам з каталіцкім касцёлам Узвышэння Святога Крыжа з’яўляецца архітэктурным аздабленнем гарадскога пасёлка, яго велічным і непаўторным упрыгожаннем.
Шчасце жыве ў Шаркаўшчыне
Сям’я — гэта тая цаглінка, з якой складаецца жыццё грамадства, жыццё любой вёскі, мястэчка, горада. Сям’я Юрыя і Святланы Федуковічаў — адна з многіх такіх цаглінак, з якіх пабудавана жыццё Шаркаўшчыны. Юра працуе кінолагам у Дэпартаменце аховы, а Святлана цяпер знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці. Нядаўна ў іх сям’і адбылося прыбаўленне — 23 сакавіка ў Святланы нарадзіўся сын, якога назвалі Пашам. Сёлета іх чакае і яшчэ адна хвалюючая падзея: іх дачушка Сафійка пойдзе ў першы клас.
Чым болей такіх добрых моцных сем’яў, тым больш шчасця жыве ў Шаркаўшчыне.
На маляўнічых берагах Дзісны
Спрадвеку людзі сяліліся на берагах рэк. Любы вялікі наш горад размешчаны каля важных водных артэрый. Шаркаўшчына не выключэнне, яна ўзнікла на берагах Дзісны, якая спрадвеку падзяляе яе на права- і левабярэжную. Дзісну, ці як яе ласкава называюць у нас Дзісёнка, не назавеш вялізнай ракой, але вясной яна паказвае нораў і, разліваючыся, прыносіць жыхарам гарпасёлка даволі шмат непрыемнасцяў. Але што зробіш, такая ўжо яна — прыродная стыхія. Затое летам і маленькія, і дарослыя гараджане з задавальненнем ратуюцца ад спёкі ў яе хвалях. Няспынна нясе Дзісна свае воды праз стагоддзі, а шаркаўчане, спыняючы погляд, любуюцца прыгажосцю роднай ракі.
Замак здароўя
Шаркаўшчына мае багатую гісторыю, але свайго старадаўняга замка ў яе, на жаль, няма. Хаця чаму? Ведаеце, сваімі абрысамі будынак новай раённай бальніцы нагадвае менавіта гэты будынак архітэктуры. “Замак здароўя”, менавіта такая вобразная назва прыходзіць на розум, калі глядзіў на гэты вялізны будынак. Замак, у якім працуюць дзясяткі спецыялістаў, абараняючы здароўе шаркаўчан і не толькі. Бо акрамя жыхароў сельскай мясцовасці, да на прыязджаюць і прадстаўнікі іншых раёнаў. Што казаць, з бальніцай нашаму гарадскому пасёлку пашчасціла, нават некаторыя гарады з большай колькасцю насельніцтва не могуць пахваліцца такой новай і прыгожай бальніцай.
ПРА ШАРКАЎШЧЫНУ З ЛЮБОЎЮ:
Віктар Фёдаравіч Крук, мастак, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў.
-У Шаркаўшчыну я трапіў у 1974 годзе. Тады, закончыўшы мастацка-графічны факультэт Віцебскага інстытута, прыехаў працаваць у сярэднюю школу №1 настаўнікам малявання і чарчэння. І хоць я сам з Палесся, лічу, што вялікая колькасць гадоў пражытых тут, дае падставу назваць сябе карэнным шаркаўчанінам. Хоць, на маю думку, права лічыць сябе патрыётам дае яшчэ і добрае веданне гісторыі родных мясцін. Для мяне асабіста вельмі цікава даведвацца пра людзей, якія жылі тут раней, стараліся зрабіць свой край прыгожым, працавалі на яго карысць. Як мастак я пастараўся зрабіць свой сціплы ўклад для увекавечвання іх памяці: мною створаны партрэты святара Канстанціна Жданава, мастака Язэпа Драздовіча, урача Васілія Забродскага і іншых. Вядома, шмат намалёвана мною партрэтаў сучаснікаў-шаркаўчан — ветлівых, працавітых, шчырых, памяркоўных, добрых людзей, сярод якіх мне пашчасціла жыць. А яшчэ ёсць у мяне ідэя стварыць некалькі партрэтаў нашых пажылых людзей, у якіх проста на абліччах можна ўбачыць, што яны перажылі. Думаю, удасца адшукаць час і ажыццявіць гэту ідэю. Ну і як не сказаць пра шаркаўшчынскія краявіды, якіх таксама намаляваў нямала. Дарэчы, на аснове шаркаўшчынскіх твораў я і ўступаў у Саюз мастакоў. Магчыма, нашы мясціны не вызначаюцца кідкай прыгажосцю, але ў іх ёсць свая ўтульная чароўнасць.
Вось ужо 25 гадоў я працую ў шаркаўшчынскай школе мастацтваў. Адна з маіх мараў, каб нехта з нашых вучняў уступіў у Саюз мастакоў Беларусі і праславіў Шаркаўшчыну сваёй творчасцю.
Сяргей Алегавіч Бурчык, намеснік начальніка РКЦ № 4 г. п. Шаркаўшчына аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Глыбокае.
— Асабіста для мяне Шаркаўшчына не проста малая радзіма — пасёлак, дзе з’явіліся на свет мае бацькі, дзе нарадзіўся я. Гэта маляўнічы, прыгожы і ўтульны куточак нашай сінявокай Беларусі. Тут я закончыў сярэднюю школу. Атрымаўшы ў педінстытуце спецыяльнасць настаўніка, некаторы час выкладаў фізіку ў СШ № 1. Далей сваю працоўную дзейнасць звязаў з банкаўскай справай, вучыўся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Канечне, у свой час былі імкненні пераехаць жыць і працаваць у Мінск. Але ж ніколі не пашкадаваў, што застаўся на малой радзіме, што па меры ўласных магчымасцей уношу свой уклад дзеля дабрабыту жыхароў нашага райцэнтра. Разам са сваімі калегамі прымаем актыўны ўдзел у будаўніцтве новых аб’ектаў гарпасёлка, у яго добраўпарадкаванні, стварэнні належных умоў для працы і адпачынку шаркаўчан. Ахоплівае гонар за наш пасёлак, калі чую станоўчыя водгукі ад гасцей з іншых рэгіёнаў краіны, што наведваюць раённы цэнтр. Вакол чысціня, парадак, ветлівыя ўсмешкі прахожых. Усім гэтым напоўнена атмасфера Шаркаўшчыны, усім гэтым жыве кожны яе жыхар.
Ядзвіга Баляславаўна Чарвінская, настаўніца, першы дырэктар Шаркаўшчынскай СШ № 2:
— Маладосць, задор, энергія — усё гэта акрыляла ў пачатку працоўнай дзейнасці. У мяне дзве радзімы: адна — Міёршчына, дзе нарадзілася і дзе прайшло дзяцінства, і другая — Шаркаўшчына, дзе ткалася палатно працоўнай біяграфіі і адбывалася маё станаўленне як асобы. А гэта быў жнівень 1966 года, калі ўзнаўляўся раён і патрэбны былі маладыя кадры. Прыехала на пасаду загадчыцы школьнага аддзела райкама камсамола.
Першыя ўражанні аб Шаркаўшчыне — дагледжаныя, хоць і старэнькія дамы, квітнеючыя палісаднікі і душэўныя людзі.
Будынак школы, дзе зараз размешчаны цэнтр дзяцей і моладзі, быў цэнтрам усёй работы камсамола. Там праходзілі розныя мерапрыемствы з моладдзю раёна.
У 1989 годзе пабудавалі сярэднюю школу № 2 і я стала яе першым дырэктарам. З цеплынёй прыгадваю калег-настаўнікаў, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве школы, працавалі ў ёй, а таксама ўсіх сваіх вучняў. Дарэчы, праз мае рукі, так скажам, прайшлі тры пакаленні — вучыла бацькоў, затым іх дзяцей і ўнукаў. У такі знамянальны для нашага раёна дзень хачу прыгадаць тых, каго ўжо няма з намі побач, але яны вучылі нас прафесіяналізму, добраму, разумнаму, вечнаму. Гэта настаўнікі Алена Генрыхаўна Бурчык, Іван Маркавіч Ігнацікаў, Аляксандра Іванаўна Пяцько, Любоў Сяргееўна Асіпенка, Людміла Леанідаўна Бацвінёнак, Зінаіда Ільінічна Таўкінь, Соф’я Аляксандраўна Міхайлава.
Шаркаўшчына і шаркаўчане былі і застануцца ў маім сэрцы назаўсёды.