Купалле ў Шаркаўшчыне

Актуальное

У ноч з 6 на 7 ліпеня шаркаўчане святкавалі Купалле. Па традыцыі святкаванне праходзіла ў парку Сельгастэхнікі, у якім сёлета прайшло добраўпарадкаванне і які значна папрыгажэў. У дзевяць гадзінаў у парку было ўжо шматлюдна, увесь час падыходзілі новыя наведвальнікі. Шмат хто прыходзіў адпачыць сем’ямі, бралі з сабой дзяцей. Для шаркаўчан працаваў гандаль, была магчымасць пасядзець за столікамі, пачаставацца шашлыкамі і іншымі прысмакамі. Была падрыхтавана культурна-забаўляльная праграма. Павесялілі гледачоў тэатралізаванай пастаноўкай «За двума зайцамі» культработнікі. Змянілі іх на сцэне госці з Мінску — гурт «Федэрацыя». Шмат хто прыходзіў адпачыць у гэты вечар сем’ямі, бралі з сабой маленькіх дзяцей. Не абышлося без галоўнага атрыбута старажытнага свята — купальскага вогнішча, якое прыгожа і таямніча запылала ў вечаровым змроку.

Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

купалінкі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *