Лучайская парафія запрашае на фэст

Актуальное

Лучайская парафія (Пастаўскі дэканат) запрашае на фэст у гонар святой Ганны, які адбудзвецца 27 ліпеня. Урачыстую Літургію з удзела хору «Fiat» (Міёрская парафія) узначаліць прадстаўнік Апостальскай Нунцыятуры ў Казахстане ксёндз Аляксандр Рагіня. Пасля святой Імшы будуць урачыста перададзеныя для Лучайскай парафіі рэліквіі святога Андрэя Баболі, апекуна Беларусі.

Усіх таксама чакае святочная праграма з забавамі, прысмакамі. Сваімі выступленнямі парадуюць вернікаў гурты «Recha», «Горад N» і іншыя вядомыя беларускія выканаўцы. Пачнецца свята а 16 гадзіне і завяршыцца феерверкам.

Будзем рады бачыць вас у Лучаі!

Ксёндз Мікалай ЛІПСКІ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *