Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі справіліся з пастаўленай задачай

Сельское хозяйство

Гаспадаркі раёна сёлета ў сціслыя агранамічныя тэрміны справіліся з сяўбой яравых зерневых культур, своечасова пасеяны рапс. У дадзены момант заканчваецца сяўба кукурузы, працягваецца загортванне ў глебу насення аднагадовых траў.

Як і ў мінулыя гады, на сяўбе «царыцы палёў» у адкрытым акцыянерным таварыстве «Княж» задзейнічаны вопытныя і адказныя механізатары Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі. Сейбіты дасканала ведаюць сваю справу, бо менавіта яны з году ў год вясной і восенню закладваюць аснову будучага ўраджаю ў сельгаспрадпрыемстве.

Усяго ў гаспадарцы было запланвана пасеяць 200 гектараў кукурузы. Па стане на 17 красавіка Іван Грыгор’еў і Барыс Гушчынскі цалкам справіліся з пастаўленай задачай — насенне «царыцы палёў» з захаваннем усіх патрэбных тэхналагічных патрабаванняў загорнута ў прагрэтую вясновым сонцам зямлю. Восенню мясцовыя аграрыі чакаюць дастойны ўраджай гэтай карыснай для буйной рагатай жывёлы расліны.