Працягваюцца работы па добраўпарадкаванні Шаркаўшчыны і падрыхтоўцы да абласных «Дажынак». Паўсюдна працуе тэхніка, людзі як з мясцовых арганізацый, так і камандзіраваныя з іншых рэгіёнаў вобласці і рэспублікі. Аблічча гарадскога пасёлка мяняецца ў лепшы бок з кожным днём.
Вось толькі вельмі кепскі малюнак псуе цэнтр Шаркаўшчыны. Не так даўно работнікі дарожных арганізацый паклалі новае асфальтабетоннае пакрыццё па вуліцы Маякоўскага. Але чамусьці не было прадугледжана, куды ж падзецца вадзе, якая пасля дажджоў збіраецца ў самым пачатку вуліцы Пушкіна. Атрымалася так, што пласт пакладзенага асфальту на суседняй цэнтральнай вуліцы не прапускае ваду. Абураюцца жыхары двухпавярховых дамоў, якія крочаць у свае пад’езды. Не вельмі зручна і іншым пешаходам мінаць гэту вадзяную перашкоду, выходзячы на праезную частку. Няўжо пытанне не будзе вырашана ў бліжэйшы час, і велізарная лужына будзе упрыгожваць цэнтр гарадскога пасёлка?
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

