На тэрыторыі Лужкаўскага сельскага савета размешчана 56 населеных пунктаў, у якіх пражываюць каля 1650 чалавек. З іх 954 жыхары — гэта працаздольнае насельніцтва, 547 — пенсіянеры, 160 — дзеці да 15 год.
Ключавымі задачамі, якія сёння стаяць перад мясцовай уладай, з’яўляюцца добраўпарадкаванне населеных пунктаў і падтрыманне належнага санітарнага стану на сваіх тэрыторыях. Лужкаўскі сельсавет надае гэтаму вялікую ўвагу і паказвае станоўчую дынаміку ў выкананні работ у дадзеным накірунку. Што ўжо зроблена і чым яшчэ жывуць вяскоўцы? Пра гэта мы пагутарылі са старшынёй сельвыканкама і сельскага Савета дэпутатаў Таццянай Краснадубскай.
—Добраўпарадкаванне населеных пунктаў і навядзенне парадку на зямлі — гэта пытанне было і застаецца прыярытэтным ў дзейнасці нашага сельскага савета, — расказала Тацяна Мікалаеўна. — Радуе тая акалічнасць, што жыхары Лужкоў і Гарадца заўсёды агульнымі намаганнямі праводзяць добраўпарадкаванне ў сваіх населеных пунктах. Вялікую дапамогу мясцовым жыхарам аказваюць калектывы арганізацый, якія размешчаны на нашай тэрыторыі. Актыўны ўдзел у суботніках заўсёды прымаюць прадстаўнікі Лужкаўскай сярэдняй школы, мясцовай бальніцы і школы мастацтваў, сельскага Дома культуры, Лужкаўскай бібліятэкі, Гарадзецкага дзіцячага сада і некаторых іншых.
—Так у сярэдзіне ліпеня адбылося некалькі суботнікаў, падчас якіх была пафарбавана жалезабетонная агароджа, усталяваная на грамадзянскіх могілках у вёсцы Лапунова.Значны аб’ём работ па ачыстцы і фарбаванню агароджы праведзены і ў аграгарадку Лужкі (на вуліцы 17 верасня і грамадзянскіх могілках). Ад сябе асабіста і ад адміністрацыі сельвыканама выказваю вялікую ўдзячнасць землякам за аказаную дапамогу. Сучасны выгляд населеных пунктаў – гэта вынік нашай сумеснай работы.
—Асаблівую ўвагу надаём навядзенню парадку на могілках. На тэрыторыі сельскага савета — 19 грамадзянскіх месцаў пахавання. На многіх з іх мясцовыя жыхары самі клапоцяцца пра месцы пахавання сваіх продкаў, займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторый, выходзяць на суботнікі.
—Адзін з паказчыкаў работы сельскага савета — наяўнасць пустуючага жылля на тэрыторыі. Як вырашаецца гэта пытанне?
—Пустуючыя старыя дамы — непрыглядны бок сучаснай вёскі. Усё гэта. Як правіла, чыя-небудзь маёмасць, у большасці сваёй. Атрыманая ў спадчыну. Уладальнікі павінны свмі падтрымліваць яе ў належным стане. Але, як паказвае практыка, не ўсе разумеюць і веаюць свае абавязкі, або проста не жадаюць іх выконваць. Работа з пустуючымі дамамі ў нас не спыняецца. У першым паўгоддзі былі знесены два пустуючыя дамы, зямельныя ўчасткі прыведзены ў належны стан і ўключаны ў пералік свабодных (не занятых) участкаў, якія прапануюцца насельніцтву для будаўніцтва. З 12 абследаваных пустуючых дамоў(абследаванне праводзіцца не радзей ,чым раз у паўгода), 7 прызнаны безгаспадарчыміі перададзены сельскаму савету. Большасць такіх дамоў, на жаль, не знаходзяць новага ўладальніка і ідуць пад знос.
— Важным паказчыкам дзейнасці сельвыканкама з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян.Як часта і па якіх пытаннях звяртаюцца да вас землякі?
— Пытанні ўзнікаюць практычна кожны дзень. І гэта добра, што людзі адразу ідуць са сваімі праблемамі да мясцовай улады. Напрыклад, гэта звароты грамадзян па выдаленні небяспечных дрэў, паляпшэнне стану дарожнага палатна, забеспячэнне пенсіянераў і нвалідаў палівам па фіксіраванай цане, многія іншыя пытанні. Вырашэнне некаторых з іх патрабуе пэўнага часу. Я і кіраўнік спраў сельвыканкама Вольга Байкоўская практычна кругласутачна на тэлефоннай сувязі. Пад’язджаем да аўталавак, размаўляем з жыхарамі, даводзім да людзей пэўную інфармацыю, цікавімся іх праблемамі. Галоўнае, не страціць давер людзей. Калі паабяцаў, значыць трэба абавязкова выканаць. І не абяцаць там, дзе не зможаш дапамагчы.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ, фота аўтара.