На добраўпарадкаванні нашага гарадскога пасёлка задзейнічаны як дзяржаўныя, так і прыватныя будаўнічыя арганізацыі. Рыхтуюць раённы цэнтр да абласных «Дажынак» не толькі спецыялісты Віцебшчыны, працуюць у Шаркаўшчыне і будаўнікі з мінскага рэгіёну.
Напрыклад, Аляксандр Смаляга і Аляксандр Халецкі, якія з’яўляюцца апрацоўшчыкамі-фасадчыкамі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Строй Сити», камандзіраваны ў наш райцэнтр з горада Барысава.
— Першапачаткова мы працавалі на рамонце фасаду двухпавярховага жылога дома па вуліцы Чырванадворскай, — кажуць мужчыны. — Аналагічны від работы ажыццяўлялі на доме па вуліцы 17 верасня. У цяперашні час займаемся рамонтам жалезабетонных бардзюраў на мосце праз раку Дзісну. У нашай брыгадзе чатыры работнікі. Гэты аб’ект з’яўляецца апошнім, але, калі кіраўніцтва арганізацыі даручыць праводзіць рамонтныя работы ў іншым месцы вашага гарадскога пасёлка, з ахвотай прымем прапанову.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

