Пасяджэнне рабочага штаба па падрыхтоўцы да абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі—2023» пад кіраўніцтвам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева прайшло ў Шаркаўшчыне.
У вялікай зале райвыканкама Уладзімір Уладзіміравіч заслухаў інфармацыю пра ход правядзення свята, якое запланавана на 29 верасня. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі асноўныя моманты па арганізацыі сальскагаспадарчага форуму. У прыватнасці, было вызначана месцаразмяшчэнне ўсіх лакацый на плошчах і вуліцах гарадскога пасёлка. У чарговы раз гаворка ішла і пра далейшае добраўпарадкаванне раённага цэнтра. Як падкрэсліў Уладзімір Цярэнцьеў, часу на раскачку няма, роўна праз месяц Шаркаўшчына сустрэне гасцей і ўдзельнікаў «Дажынак». Потым Уладзімір Уладзіміравіч разам з кіраўніцтвам раёна на месцы азнаёміўся з ходам падрыхтоўчых работ, даў канкрэтныя заўвагі, акрэсліў тэрмін іх выпраўлення.



Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
