Будаўніцтва навых дамоў у Пашках

Актуальное

Як вядома, у Пашках разгарнулася маштабнае будаўніцтва новага жывёлагадоўчага комплексу для буйной рагатай жывёлы. Цяпер праводзіцца паэтапнае яго запаўненне. Для працы на вялізным комплексе патрабуюцца спецыялісты. А ім, у сваю чаргу, патрэбна жыллё. Менавіта з мэтай забяспечыць будучых работнікаў комплексу жыллём у населеным пункце Пашкі нядаўна пачалося будаўніцтва новых дамоў . Запланавана пабудаваць 11 сядзіб, але пакуль грошы выдзяляюцца на будаўніцтва чатырох, двух шчытавых і двух блочных. Два дамы запланавана здаць у жніўні, таму ў момант нашага наведвання Пашкоў на будаўнічнай пляцоўцы работа ішла поўным ходам. Ужо былі ўзведзены  каркасы з драўляных шчытоў двух дамоў, якія ў далейшым будуць абкладзены цэглай. У сувязі са сціслымі тэрмінамі сюды кінуты значныя сілы ПМК-68, якое з’яўляецца адзіным падрадчыкам і выконвае ўсе работы. На будаўніцтве задзейнічаны брыгады бетоншчыкаў Аляксандра Іванавіча Лунскага, муляроў Васілія Мікалаевіча Чарняўскага, цесляроў Міхаіла Мікалаевіча Рэдзікі, Анатолія Уладзіміравіча Марозава. Адначасова будуюцца гаспадарчыя пабудовы, падводзяцца каналізацыя і вадаправод. Кантралюе працэс малады спецыяліст майстар будаўніча-мантажных работ Крысціна Кужэль. Яна нядаўна закончыла вучобу і працуе ў ПМК-68 толькі 3 месяцы. І тут ёй адразу даверылі такую адказную справу. Але, вядома, маладая дзяўчына сустракае разуменне з боку будаўнікоў, знаходзіць падтрымку і парады ад вопытных спецыялістаў. Такім чынам, у хуткім часе гэтыя два дамы будуць здадзены пад ключ, а будаўніцтва жылля ў Пашках будзе працягвацца.

Андрэй БУРЭЦ.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *