Шмадзетныя сем’і раёна атрымалі грашовую дапамогу

Общество Прафсаюзы

Па рашэнні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу шмадзетныя сем’і атрымалі грашовую дапамогу.

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Агратэхсэрвіс» фінансавую падтрымку аказалі жывёлаводам Алёне Яфімавай, Алёне Юркевіч і Таццяне Будзько. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат разам з кіраўніком прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Ясяй Краснікавай наведалі шматдзетныя сем’і, каб уручыць ім грашовую дапамогу. Алёна Яфімава, якая пражывае ў Шаркаўшчыне, выхоўвае чацвёра дзетак. У сем’ях Алёны Юркевіч і Таццяны Будзько выхоўваецца па пяць непаўналетніх хлопчыкаў і дзяўчынак. Шматдзетныя маці пражываюць у вёсцы Пашкі, працуюць у жывёлагадоўлі, а цяпер знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску.

Невялікая грашовая сума, падораная прафсаюзным камітэтам, пойдзе на набыццё школьных пісьмовых прылад і вопраткі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.