Калі мы наведвалі МТФ «Сталіца» ААТ «Княж», галоўны заатэхнік гаспадаркі Леакадзія Буда парэкамендавала напісаць пра вопытнага жывёлавода фермы Івана Рубніковіча і яго жонку Валянціна.
У час нашага прыезду Валянціна знаходзілася ў канторы сельгаспрадпрыемства, а яе муж займаўся раздачай кармоў жывёле. Гурт цялят, за якімі даглядаюць Рубніковічы, налічвае 150 галоў. Тут, у арачніку, утрымліваецца маладняк узростам звыш трох месяцаў. Цяляты чыстыя, дагледжаныя, сытыя і вельмі гарэзлівыя. Усё гэта кажа пра тое, што муж з жонкай — работнікі адказныя і сумленныя, ва ўсім любяць парадак. Удваіх Рубніковічы працуюць ужо больш за дваццаць год, а стаж працы Івана ў жывёлагадоўлі адлічваецца з 1991 года.
— З маладых гадоў працую на гэтай ферме, — кажа мужчына, — спачатку пасвіў дойны статак, потым кіраўніцтва гаспадаркі перавяло мяне на пасаду аператара па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Вось так разам з жонкай і працуем сямейным тандэмам.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

