Запрашаем на свята ў Германавічы

Актуальное

Краявіды Германавіч

14 верасня, у суботу, у аграгарадку Германавічы адбудзецца ўрачыстасць “Матывы і ўзоры Прыдзісненскага краю”, прысвечаная 450-годдзю населенага пункта.

У 11 гадзін запланавана адкрыццё пленэру, у якім прымуць удзел навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. У гэты час пачнецца літаратурна-музычная праграма. Абедзьве дзеі будуць прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Язэпа Драздовіча. Таксама адбудзецца асвячэнне протаіерэем Пятром Бараноўскім і ксяндзом Янам Пугачовым Германавіцкага музея культуры і быту.

У 13 гадзін старшыня райвыканкама М. І. Баговіч адрасуе віншаванні жыхарам і гасцям аграгарадка. Пасля пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне пра гісторыю Германавічаў. Затым старшыні сельвыканкамаў павіншуюць мясцовых жыхароў з юбілеем іх роднага аграгарадка. У праграме свята запланавана пасланне будучым пакаленням 2063 года ад цяперашніх вучняў Германавіцкай СШ, ушанаванне перадавікоў уборачнай, выступленне музычных калектываў з Лепеля, Віцебска, з Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Месца правядзення ўрачыстасці — сцэнічная пляцоўка аграгарадка.

У рамках святкавання адбудзецца экспазіцыя работ майстроў Дома ганчара, раённага цэнтра рамёстваў. Госці свята змогуць палюбавацца карцінамі мясцовага жыхара Генадзія Аляксандравіча Невярковіча. Работы мясцовых умельцаў прадставяць працоўныя калектывы Германавічаў — яны будуць тэматычныя, прысвечаныя 450-гадоваму юбілею.

На плошчы перад адміністрацыйным будынкам ААТ “Княж” будуць працаваць гандлёвыя рады і “летняе” кафэ райспажыўтаварыства.

Выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў будуць размалёўваць сцены будынка на цэнтральным скрыжаванні Германавічаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *