75-гадовы юбілей адзначыла былы намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Галіна Волах

Общество

Сёння віншаванні з нагоды 75-гадовага юбілею прымала ветэран працы, былы намеснік старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Волах. Шмат цёплых слоў і пажаданняў выказалі ёй кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака яго намеснік Юрый Васілеўскі, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Валянціна Клімза, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак. Дзмітрый Ламака ўручыў імянінніцы Падзяку старшыні райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Шаркаўшчынскага раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.