Працягваем даведвацца ў шаркаўчан, чаму яны прымуць удзел у адзіным дні галасавання.
Ірына КРАСНІКАВА, эканаміст УКП ЖКГ:
— На выбарчы ўчастак я прыйду абавязкова. Прымаю ўдзел ва ўсіх выбарах. Гэта мой грамадзянскі абавязак, праяўленне адказнасці за сваю малую радзіму і рэспубліку ў цэлым. Дэпутаты павінны адстойваць інтарэсы рабочых, служачых, пенсіянераў, усяго грамадства. Таму мне неабыякава, хто атрымае дэпутацкі мандат.
Сяргей РАЙЧОНАК.
