Іван КАЛТЫЖАНКАЎ, трактарыст філіяла Шаркаўшчынскае ДРБУ-131, лаўрэат звання «Чалавек года Віцебшчыны-2023»:
— Пытанне, удзельнічаць або не ў выбарах, перада мной не стаіць: гэта мой грамадзянскі абавязак. Для мяне гэта рэальная магчымасць удзелу ў палітычным жыцці краіны, у яе далейшым лёсе. Свой голас аддам за дастойнага кандыдата, які будзе працаваць дзеля дабрабыту людзей. Хачу, каб і далей мы жылі ў мірнай і спакойнай краіне, дзе дзейнічаюць законы, на першы план ставяцца інтарэсы народа, забяспечваецца парадак і павага да чалавека працы. Ад дэпутатаў чакаю дапамогі ў рашэнні надзённых жыццёвых пытанняў.

