
Гэтай тэме быў прысвечаны прававы прафсаюзны прыём грамадзян, які прайшоў у раённым цэнтры па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
Як вядома, з 1 студзеня сёлетняга года ўступілі ў сілу некаторыя змяненні і дапаўненні ў Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна пра гэта расказалі галоўны прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Зубрыцкая, намеснік пракурора Шаркаўшчынскага раёна Аляксандр Свяцкі і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін.
У асноўным, пытанні тычыліся чарговасці прадастаўлення працоўнага водпуску за другі і наступныя гады работы, дзялення водпуску на часткі. Прысутныя цікавіліся таксама парадкам прадастаўлення кароткачасовага сацыяльнага водпуску ў адпаведнасці з артыкулам 190 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Кожны, хто задаваў пытанні кампетэнтным спецыялістам, атрымаў грунтоўнае тлумачэнне па той або іншай узнятай праблеме.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
